Ліна Сандэль
Ліна Сандэль | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | шведск.: Karolina Wilhelmina Sandell |
Псеўданімы | L.S. |
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1832[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 ліпеня 1903[1][3][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Jonas Sandell[d][2][5] |
Маці | Fredrica Engstrand[d] |
Муж | Oscar Berg[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, стваральнік гімнаў, паэтка, багаслоў, перакладчыца, рэдактар |
Мова твораў | шведская мова |
![]() | |
![]() |
Караліна (Ліна) Сандэль, таксама Сандэль-Берг (швед. Carolina (Lina) Wilhelmina Sandell-Berg, 3 кастрычніка 1832, Фрэдэруд, лен Ёнчэпінг — 27 ліпеня 1903, Стакгольм) — шведская пісьменніца, аўтар духоўных гімнаў.
Біяграфія і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Караліна Сандэль нарадзілася ў 1832 годзе. Яе бацька, Юнас Сандэль, быў лютэранскім пастарам. У доме часта бываў паэт Эсаяс Тэгнер. Калі Ліне было 12 гадоў, яе разбіў параліч, і дзяўчынка апынулася прыкаванай да ложка. Яна шмат чытала, вывучала мовы, геаграфію і натуральныя навукі. Бацькі Ліны былі перакананыя, што толькі Гасподзь можа вярнуць ёй здароўе, і яна пастаянна малілася аб вылячэнні, хоць лекары лічылі яе выпадак безнадзейным. Тым не менш, да Ліны вярнулася здольнасць хадзіць, і з гэтага часу яна пачала пісаць вершы, у якіх выяўляла сваю падзяку і любоў да Бога.
Першы свой зборнік вершаў Ліна апублікавала ананімна ў 1853 годзе; затым рушыў услед яшчэ адзін у 1856 годзе. Улетку 1858 года ў яе жыцці адбылася трагедыя: бацька Ліны патануў у яе на вачах. Увесну наступнага года яе старэйшая сястра Шарлота памерла ад сухотаў, а яшчэ праз год памерла маці Ліны, Фрэдрыка.
Да таго часу, як не стала яе бацькоў, Ліна ўжо была вядомай паэтэсай — аўтарам рэлігійных вершаў. Ва ўзросце 35 гадоў Ліна Сандэль выйшла замуж за Карла Оскара Берга. Шлюб быў шчаслівым, аднак неўзабаве Ліну напаткала новае гора: яе першае дзіця нарадзілася мёртвым. Больш дзяцей у Ліны не было. Тым не менш яна выгадавала ва ўласным доме некалькіх пляменнікаў і пляменніц, а таксама працавала з дзецьмі ў нядзельнай школе. Многія з яе публікацый таксама прызначаліся для дзяцей.
У агульнай складанасці Ліна Сандэль-Берг напісала каля 650 гімнаў, якія атрымалі шырокую папулярнасць у Швецыі. Музыку на іх пісаў кампазітар Оскар Анфельт і сам выконваў пад гітару, дзякуючы гэтаму творы Ліны Сандэль зрабіліся вядомыя ва ўсёй Скандынавіі. Пазней яе гімны таксама выконвала вядомая спявачка Ені Лінд. Сачыненні Ліны не раз выдаваліся ў складзе песенных зборнікаў.
Ліна Сандэль памерла ў 1903 годзе і была пахавана ў Сольне. На яе пахаванне прыйшло каля тысячы людзей. У яе родным Фрэдэрудзе ў яе гонар паставілі помнік, а дом, у якім яна жыла, стаў музеем.
Зноскі
- ↑ а б в г C (Lina) V Berg (f. Sandell) — 1917.
- ↑ а б в Fröderyds kyrkoarkiv, Husförhörslängder, SE/VALA/00087/A I/11 (1831-1840), bildid: C0021496_00011 — С. 1. Праверана 30 красавіка 2018.
- ↑ а б 18321003 Berg f. Sandell, Karolina Wilhelmina // Sveriges dödbok Праверана 30 красавіка 2018.
- ↑ Lina Sandell-Berg — FinnGraven.se. Праверана 10 снежня 2016.
- ↑ Carolina (Lina) Wilhelmina Sandell-Berg 1832-10-03 — 1903-07-27 Psalmförfattare, redaktör, översättare // (unspecified title) Праверана 6 верасня 2021.