Лінейны ізалятар
Лінейны ізалятар — прылада для падвешвання і ізаляцыі правадоў і кабеляў на апорах паветранай лініі электраперадачы (ПЛ) або паветраных ліній сувязі (ПЛС).
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Электрычныя ізалятары класіфікуюцца паводле прызначэння, канструктыўнага выканання, матэрыяла вырабу, тэхнічных характарыстык і ўмоў эксплуатацыі.
- Апорны. Можа ўжывацца для выкарыстання ў памяшканнях — з гладкай паверхняй і рабрыстыя; для выкарыстання на адкрытым паветры — загваздкавыя, стрыжневыя.
- Прахадны. Можа ўжывацца для выкарыстання ў памяшканнях — з токаводнымі шынамі (токаправодамі), без токаводных шын і для выкарыстання на адкрытым паветры — з нармальнай і ўзмоцненай ізаляцыяй.
- Высакавольтныя ўводы для выкарыстання на адкрытым паветры — у герметычным і негерметычным выкананні.
- Лінейны для выкарыстання на адкрытым паветры — загваздкавы, талерчаты, стрыжневы, арэшкавы, анкерны.
- Ахоўны — полы ізалятар, прызначаны для выкарыстання ў якасці ізалявальнай ахоўнай абалонкі электратэхнічнага абсталявання.
- Такелажны — ізалятар для ўстаноўкі паміж трасамі адцяжак антэнных мачтаў, якія працуюць на расцяжэнне, падвескамі кантактнай сеткі, правадамі антэн.
Электрычныя ізалятары могуць вырабляцца з шкла, фарфору і палімерных матэрыялаў. Фарфоравыя ізалятары пакрываюцца глазурай для паляпшэння ізалявальных уласцівасцяў.
Паводле матэрыяла вырабу
[правіць | правіць зыходнік]Паводле матэрыяла вырабу ізалятары падпадзяляюцца на фарфоравыя, шкляныя і палімерныя:
- Фарфоравыя ізалятары вырабляюць з электратэхнічнага фарфору, пакрываюць пластом глазуры і абпальваюць у печах.
- Шкляныя ізалятары вырабляюць з адмысловага загартаванага шкла. Яны маюць вялікую механічную трываласць, меншыя памеры і масу, павольней падвяргаюцца старэнню у параўнанні з фарфоравымі, але маюць меншае электрычнае супраціленне.
- Палімерныя ізалятары вырабляюць з адмысловых пластычных мас. Такія ізалятары прызначаны для ізаляцыі і механічнага мацавання токаводных частак у электрычных апаратах і для мантажу токаводных шын размеркавальных прылад электрычных станцый і падстанцый.
Паводле спосаба мацавання на апоры
[правіць | правіць зыходнік]Паводле спосаба мацавання мацавання на апоры ізалятары падпадзяляюцца на загваздкавыя і падвясныя:
- Загваздкавыя ізалятары (мацуюцца на круках або загваздках) прымяняюцца на паветраных лініях да 35 кВ.
- Падвесныя ізалятары (збіраюцца ў гірлянду і мацуюцца спецыяльнай арматурай) прымяняюцца на ПЛ 35 кВ і вышэй.
- Лінейныя апорныя ізалятары (мацуюцца да траверсы або стоек апор ЛЭП з дапамогай балтоў) выкарыстоўваюцца на ПЛ да 154 кВ (у айчыннай практыцы — на ПЛ 6-10 кВ).
Пазначэнні ізалятараў
[правіць | правіць зыходнік]Пазначэнні ізалятараў вядуцца рускай мовай і ўтрымліваюць наступныя дадзеныя:
- Літары, якія ўказваюць на іх канструкцыю, матэрыял і прызначэнне: Ш (руск.: Штырьевой) — загваздкавы, П (руск.: Подвесной) — падвесны; Ф (руск.: Фарфоровый) — фарфоравы, С (руск.: Стеклянный) — шкляны, П (руск.: Полимерный) — палімерны; Т (руск.: Телеграфный) — тэлеграфны, Н (руск.: Низковольтный) — нізкавольтны, Г (руск.: Грязестойкий) — брудатрывалы, Д (руск.: Двухюбочный) — дзвухюбачны, або Дэльта (для загваздкавых), О (руск.: ответвительный) — адгалінваючы, Р — для радыётрансляцыйнай сеткі (праваднога радыё); Тыпапазмер: А, Б, У, Г (для загваздкавых).
- Лічбы, якія ў загваздкавых ізалятарах указваюць на намінальнае напружанне (10, 20, 35) або дыяметр ўнутранай разьбы (для нізкавольтных), а ў падвесных — на гарантаваную механічную трываласць у кіланьютанах. (У старых пазначэннях ў нізкавольтных ізалятараў даваўся тыпаразмер, ТФ-1 - самы вялікі, ТФ-4 - самы маленькі).
У старых пазначэннях падвесных ізалятараў (напрыклад: П-8.5) лічбы паказваюць электрамеханічную аднагадзінную, а літары абазначаюць канструктыўнае выкананне ізалятара: П і ПЦ - фарфоравы ізалятар звычайнага выканання (П-2, П-3, П-4.5, ПЦ-4.5, П-7, П-8.5); НС і НЗ — брудатрывалы фарфоравы ізалятар для нацяжных гірлянд (НС-1, НС-2 і НЗ-6); ПР — брудатрывалы фарфоравы ізалятар для падтрымліваючых гірлянд з развітой бакавой паверхняй (ПР-3.5); ПС — брудатрывалы фарфоравы ізалятар для падтрымліваючых гірлянд з павялічаным вылетам рэбраў (ПС-4.5).
Канструкцыя падвесных ізалятараў
[правіць | правіць зыходнік]Падвесныя ізалятары складаюцца з:
- Фарфоравай або шкляной ізаляцыйнай дэталі — «талеркі»,
- Шапкі з каванага чыгуна,
- Стрыжня ў форме таўкачыка.
Шапка і стрыжань змацоўваюцца з ізаляцыйнай дэталлю портландцэментам маркі не ніжэй за 500. Канструкцыя гнязда шапкі і галоўкі стрыжня забяспечвае сферычнае шарнірнае злучэнне ізалятараў пры фарміраванні гірлянд. Колькасць ізалятараў у гірляндзе абумоўлена напругай ЛЭП, ступенню забруджвання атмасферы, тыпам ізалятараў і матэрыялам апор. Для мацавання правадоў могуць прымяняцца ізаляцыйныя канструкцыі з некалькіх паралельна падвешаных гірлянд ізалятараў.
Падвесныя палімерныя (кампазітныя) ізалятары складаюцца са шклопластыкавага стрыжня, палімернай абалонкі і аканцавальнікаў.
Апорны ізалятар
[правіць | правіць зыходнік]Апорны ізалятар прызначаны для мацавання токаводных частак у электрычных апаратах размеркавальных прылад электрычных станцый і падстанцый, камплектных размеркавальных прыладах. Па канструкцыі ўяўляе сабой дэталь з ізаляцыйнага матэрыялу цыліндрычнай або канічнай формы, знутры якой заладжана металічная арматура з рэзьбавымі адтулінамі для мацавання шын і мантажу ізалятара. Для павышэння рабочага (разраднага) напружання ізалятара на яго бакавой паверхні прадугледжваюцца рэбры, якія павялічваюць даўжыню шляху уцечкі.
Прахадны ізалятар
[правіць | правіць зыходнік]Прызначаны для правода токаводных элементаў праз сценку, якая мае іншы электрычны патэнцыял. Прахадны ізалятар з токаправодам ўтрымлівае токаводны элемент, механічна злучаны з ізаляцыйнай часткай.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Электрамантажныя працы. У 11 кн. Кн. 8. Ч. 1. Паветраныя лініі электраперадачы: Вучэб. дапаможнік для ПТВ./Магідзін Ф. А.; Пад рэд. А. Н. Трыфанава. - М.: Высшая школа, 1991. — 208 с. ISBN 5-06-001074-0
- Электратэхнічны даведнік. У 3-х т. Т. 2. Электратэхнічныя вырабы і прылады / Пад агул. рэд. прафесараў МЭІ (Г. рэд. І. Н. Арлоў) і інш.. — 7-е выд., выпр. і дап.. — М: Энергоатомиздат, 1986. — Т. 2. — 712 с. — 90 000 экз.
- ГОСТ 27744-88 Ізалятары. Тэрміны і азначэнні.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мантаж апорных і прахадных ізалятараў 6-10 кВ Архівавана 21 красавіка 2015.
- Мантажныя патрабаванні да ізалятараў высокага напружання Архівавана 23 красавіка 2015.
- Ізалятары для электратэхнічных установак