Лінза (геалогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ілюстрацыя лінзы
Лінза крэмністага сланца ў пласце крэйды
Лінза меднай руды са старажытнага рудніка «Картамыш» на Данбасе

Лінза — геалагічнае цела сачавіцападобнай формы, якое мае максімальную магутнасць у цэнтры і хутка выкліньваецца па ўсіх напрамках. Яе магутнасць невялікая ў параўнанні з працягласцю. Суадносіны магутнасці да працягласці ў лінзаў перавышаюць 1/100; пры меншых суадносінах кажуць аб лінзападобным пласце. Лінзы, моцна выцягнутыя ў адным напрамку, называюцца шнурападобнымі целамі. У выглядзе лінзаў і шнурападобных цел залягаюць рэчышчавыя рачныя і азёрныя адклады[1]. Заляганне горных парод у выглядзе лінзаў тлумачыцца нераўнамернасцю ўмоў асадканазапашвання[uk][2], метамарфізму, вулканізму і фарміравання інтрузій.

Лінзы могуць утвараць многія асадкавыя, метамарфічныя і магматычныя горныя пароды — вапнякі, даламіты, солі, вуглі, пясчанікі[3], пяскі, гліны[4], кварцыты[5], базальты[6]. Лінзы таксама ўтварае лёд[7].

Радовішчы карысных выкапняў[правіць | правіць зыходнік]

Радовішчы солі ў Акнеле-Мары маюць форму лінзаў, працягласцю 7,5 км з усходу на захад і 3,5 км з поўначы на поўдзень[8]. З лінзамі пясчанікаў, трэшчынаватых карбанатаў і глін часта звязаныя нафтагазавыя радовішчы і тэхнагенныя залежы нафты[9][10]. У пясчаных лінзах, якія залягаюць у водатрывалых пародах, фармуюцца паклады прэсных вод[11]. З лінзамі водатрывалых грунтоў (глін, суглінкаў і шматгадовамёрзлых) звязана ўтварэнне верхаводкі ў зоне аэрацыі[12]. Лінзамі залягаюць некаторыя рудныя карысныя выкапні[13].

Зноскі

  1. (руск.) Л. Б. Рухин. Основы литологии. — Рипол Классик, 2016-12-28. — 787 с. — ISBN 9785458584784. Архівавана 28 снежня 2016 года.
  2. (руск.) В. П. Маслов. Строматолиты (их генезис, метод изучения, связь с фациями и геологическое значение на примере ордовика Сибирской платформы). — Alexander Doweld, 1960-10-31. — 233 с. Архівавана 29 снежня 2016 года.
  3. (руск.) Советская геология. — ГОНТИ, 1986-01-01. — 804 с. Архівавана 28 снежня 2016 года.
  4. (руск.) А. В. Сидоренко. Геология СССР. — Рипол Классик. — 503 с. — ISBN 9785458519748. Архівавана 29 снежня 2016 года.
  5. (руск.) Геология рудных месторождений. — 1987-01-01. — 756 с. Архівавана 28 снежня 2016 года.
  6. (руск.) Геология и геофизика. — Изд-во Сибирского отд-ния АН СССР., 1993-01-01. — 474 с. Архівавана 29 снежня 2016 года.
  7. (руск.) Хильмер Клаус. Повреждение подземных конструкций. — ООО "НАСТРОЙ", 2009-10-05. — 88 с. — ISBN 9789667732769. Архівавана 28 снежня 2016 года.
  8. (рум.) Geologia zăcământului de sare Ocnele Mari. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 30 снежня 2015.
  9. (руск.) МЕЩЕРЯКОВА О.Ю. Карст района Полазненского месторождения нефти Пермского края. — 2013-01-01. — В. 6-3. — ISSN 1812-7339. Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2016.
  10. (руск.) Библиотека Дамирджана - Геология нефти и газа №09_1989. geolib.narod.ru. Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2016. Праверана 28 снежня 2016.
  11. (руск.) Институт географии (Академия наук СССР), Всесоюзный научно-исследовательский институт гидрогеологии и инженерной геологии (Совиет Унион), Туркмен С. С. Р. Управление геологии и охраний недр. Линзы пресных вод пустыни: методы исследования, оценки ресурсов и эксплуатации. — Изд-во Академии наук СССР, 1963-01-01. — 392 с. Архівавана 28 снежня 2016 года.
  12. (руск.) Николай Яковлевич Денисов. Инженерная геология и гидрогеология. — Гос. изд-во лит-ры по строительству и архитектуре, 1957-01-01. — 380 с. Архівавана 29 снежня 2016 года.
  13. (руск.) Иван Павлович Бардин. Железорудные месторождения Алтае-Саянской горной области: кн.1 Геология. — 1959-01-01. — 632 с. Архівавана 29 снежня 2016 года.