Ліпаване

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліпаване падчас царкоўнай службы ў румынскім сяле Слава Чаркеская

Ліпаване (Філіпаўцы, Філіпоны, Дунакі, рум.: Lipoveni) — стараверы папоўскага кірунку і этнаграфічная група рускіх.

У канцы XVII — пачатку XVIII стагоддзяў пасля царкоўных рэформ Нікана яны перасяліліся ў Малдавію і Букавіну. Па адной з версій назва «ліпаване» паходзіць ад скажонага слова «Філіпаўцы», па іншай — ад ліпавых гаяў, дзе ліпаване хаваліся. Слова ўпершыню сустракаецца ў аўстрыйскім дакуменце ад 1733 года.

У цяперашні час большасць ліпаван пражывае ў Румыніі (паўночна-заходняя Дабруджа, жудзецы Баташані, Сучава, Ясы, Васлуй, Нямц, Бакэў, Галац, Брэіла і, галоўным чынам, у Тулчы), на Украіне (Вылкавэ і ваколіцы), у Малдове і часткова ў Балгарыі.

У цяперашні час ліпаван налічваецца 37 тыс. чалавек па афіцыйных дадзеных і 100 тыс. па неафіцыйных. У 1990 у Бухарэсце была заснавана «Абшчына рускіх-ліпаван», якая выдае газету «Зори-Zorile» і часопіс «Китеж-град».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]