Лісты з Арэшкавай вёскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лісты з Арэшкавай вёскі
Агульная інфармацыя
Тып выданне[d]
Назва Лісты з Арэшкавай вёскі
Мова беларуская
Месца выдання Мінск
Год выдання 2014
Старонак 31
ISBN 978-985-02-1440-9

«Лісты́ з Арэ́шкавай вё́скі»беларускае літаратурна-мастацкае выданне, казка Віялеты Богдан.[1] Кніга выдадзена ў 2014 годзе мінскім выдавецтвам «Мастацкая літаратура». Ілюстрацыі да выдання зроблены мастаком Юліяй Ермаліцкай. Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Аўтарка прэзентавала кнігу ў 2015 годзе ў Мазыры.[2] Літаратурная даследчыца Т. М. Пятроўская ў сваім навуковым артыкуле вызначае адрозненне народнай казкі і казкі сучаснай літаратурнай на прыкладзе «Лістоў з Арэшкавай вёскі».[3] Кніга ўдзельнічала ў акцыі «Чытаем па-беларуску» баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. П. Таўлая.[4]

Зноскі

  1. Прачытанае ў сакавіку-2018 . bellitra (29 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2022. Праверана 22 красавіка 2023.
  2. Берднік, Таццяна. І казка лечыць  (PDF). Літаратура і мастацтва (10 ліпеня 2015). Праверана 22 красавіка 2023.
  3. Т. М. Пятроўская. Суадносіны народнай і сучаснай літаратурных казак  (PDF). Скарынаўскія традыцыі: гісторыя і сучаснасць с. 225. Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны (2015). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2022. Праверана 22 красавіка 2023.
  4. Ракуть, Елена. Неделя открытых дверей «Встречаемся в библиотеке!» (руск.). Наш край (10 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2022. Праверана 22 красавіка 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]