Ліс Мікіта, мультсерыял

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ліс Мікіта (па-украінску: Лис Микита) — першы ўкраінскі мультыплікацыйны серыял.

Серыял быў зняты на кінастудыі «Фрэскі» (20052007) па матывах сатырычнай вершаванай казкі Івана Франка «Ліс Мікіта» па заказе Усеўкраінскага таварыства «Прасвіта». Бюджэт карціны склаў 10 (6, па іншых звестках) млн. грывен. Перша трансляцыя серыяла на ўкраінскім тэлебачанні была ў 2009 році на тэлеканалі UA:Першы. В 2008 році ТОВ Фрэскі выдав DVD вэрсію.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У серыяле расказваецца аб прыгодах хітрага і разумнага Ліса Мікіты, аб тых штуках, якія ён чыніць іншым звярам, і аб тым, як ён выблытваецца з розных акалічнасцей.

Персанажы[правіць | правіць зыходнік]

  • Ліс Мікіта (Ліс Микита)
  • Мядзведзь Бурміла[1] (Медвідь Бурмило)
  • Казёл Базыль (Цап Базилій)
  • Лісіца (Лисиця)
  • Леў (Лев)
  • Кот Мурлыка (Кіт Мурлика)
  • Воўк Нясыты (Вовк Неситий)
  • Заяц (Заєць)
  • Певень (Півень)
  • Авечка (Вівця)
  • Малпа Фрузя (Мавпа Фрузя)

Эпізоды[правіць | правіць зыходнік]

Серыял складаецца з 26 серый па 15 хвілін кожная:

  • 1 серыя «Воўк Нясыты» («Вовк Неситий»)
  • 2 серыя «Гектар Цуцык» («Гектор Цуцик»)
  • 3 серыя «Певень» («Півень»)
  • 4 серыя «Мядзведзь» («Ведвідь»)
  • 5 серыя «Борць» («Колода»)
  • 6 серыя «Кот Мурлыка» («Кіт Мурлика»)
  • 7 серыя «Клець» («Спіжарня»)
  • 8 серыя «Трыбунал» («Трибунал»)
  • 9 серыя «Прысуд» («Вирок»)
  • 10 серыя «Куратнік» («Курятник»)
  • 11 серыя «Бурмілаў» («Бурмилів»)
  • 12 серыя «Іронія лёсу» («Іронія долі»)
  • 13 серыя «Воўкава бяда» («Вовче лихо»)
  • 14 серыя «Патрыёт воўны» («Овечий патріот»)
  • 15 серыя «Шэўчык» («Шевчик»)
  • 16 серыя «Заяц» («Заєць»)
  • 17 серыя «Ліст да цара» («Лист до Цареві»)
  • 18 серыя «Казёл Базыль» («Цап Базилій»)
  • 19 серыя «Свірэпа» («Шкапа»)
  • 20 серыя «Голас з неба» («Голос з неба»)
  • 21 серыя «Дзячок» («Паламар»)
  • 22 серыя «Малпа Фрузя» («Мавпа Фрузя»)
  • 23 серыя «Рыбалка» («Рибалка»)
  • 24 серыя «Крыніца» («Криниця»)
  • 25 серыя «Двубой» («Двобій»)
  • 26 серыя «Канцлер яго вялікасці» («Канцлер його величності»)

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Калі звяры выказваюць незадаволенасць царом звяроў Львом, гучыць песня ўкраінскага гурта «Грынджолы» «Разам нас багата» — гімн Аранжавай рэвалюцыі.
  • Калі Мядзведзь Бурміла і Ліс Мікіта ідуць у вёску красці мёд, чуецца песня «Нас акіянам нясе, у ім мы зможам усё…» групы «Акіян Эльзы».
  • У мультсерыяле персанажы гавораць такой самай бойкаўскай гаворкай украінскай мовы, як і ў творы Івана Франка.
  • У серыяле выкарыстаныя творы груп «Акіян Эльзы», «Браты Гадзюкіны», «АББА» і «Грынджолы».
  • У мультфільме выкарыстоўваюцца нацыянальныя і гумарыстычныя матывы вопраткі, напрыклад, Ліс Мікіта, Сонца ў гуцульскай камізэльцы або Месяц у начным каўпачку.
  • Мультсерыял планаваўся на 260 хвілін, а вырабілі 405 хвілін.
  • У стварэнні музычнага фону ўдзельнічаў украінскі кампазітар Міраслаў Скорык.
  • Для стварэння серыялу выкарысталі 450 тысяч малюнкаў.
  • Стварэннем серыяла займаліся 70 аніматараў.

Зноскі

  1. Адно са старажытных славянскіх імёнаў мядзведзя. Зараз як іншасказ мядзведзя. Таксама разм. боўдзіла, у львоўскай гаворцы — нявыхаваны, некультурны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Відэа[правіць | правіць зыходнік]

У СМІ[правіць | правіць зыходнік]