Ліс Мікіта, мультсерыял

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ліс Мікіта (па-украінску: Лис Микита) — першы ўкраінскі мультыплікацыйны серыял.

Серыял быў зняты на кінастудыі «Фрэскі» (20052007) па матывах сатырычнай вершаванай казкі Івана Франка «Ліс Мікіта» па заказе Усеўкраінскага таварыства «Прасвіта». Бюджэт карціны склаў 10 (6, па іншых звестках) млн. грывен. Вядуцца перагаворы аб трансляцыі серыяла на ўкраінскім тэлебачанні.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У серыяле расказваецца аб прыгодах хітрага і разумнага Ліса Мікіты, аб тых штуках, якія ён чыніць іншым звярам, і аб тым, як ён выблытваецца з розных акалічнасцей.

Персанажы[правіць | правіць зыходнік]

  • Ліс Мікіта (Ліс Микита)
  • Мядзведзь Бурміла[1] (Медвідь Бурмило)
  • Казёл Базыль (Цап Базилій)
  • Лісіца (Лисиця)
  • Леў
  • Кот Мурлыка (Кіт Мурлика)
  • Воўк Нясыты (Вовк Неситий)
  • Заяц (Заєць)
  • Певень (Півень)
  • Авечка (Вівця)
  • Малпа Фрузя

Эпізоды[правіць | правіць зыходнік]

Серыял складаецца з 26 серый па 15 хвілін кожная:

  • 1 серыя «Воўк Нясыты»
  • 2 серыя «Гектар Цуцык»
  • 3 серыя «Певень»
  • 4 серыя «Мядзведзь»
  • 5 серыя «Борць»
  • 6 серыя «Кот Мурлыка»
  • 7 серыя «Клець»
  • 8 серыя «Трыбунал»
  • 9 серыя «Прысуд»
  • 10 серыя «Куратнік»
  • 11 серыя «Бурмілаў»
  • 12 серыя «Іронія лёсу»
  • 13 серыя «Воўкава бяда»
  • 14 серыя «Патрыёт воўны»
  • 15 серыя «Шэўчык»
  • 16 серыя «Заяц»
  • 17 серыя «Ліст да цара»
  • 18 серыя «Казёл Базыль»
  • 19 серыя «Свірэпа»
  • 20 серыя «Голас з неба»
  • 21 серыя «Дзячок»
  • 22 серыя «Малпа Фрузя»
  • 23 серыя «Рыбалка»
  • 24 серыя «Крыніца»
  • 25 серыя «Двубой»
  • 26 серыя «Канцлер яго вялікасці»

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Калі звяры выказваюць незадаволенасць царом звяроў Львом, гучыць песня ўкраінскага гурта «Грынджолы» «Разам нас багата» — гімн Аранжавай рэвалюцыі.
  • Калі Мядзведзь Бурміла і Ліс Мікіта ідуць у вёску красці мёд, чуецца песня «Нас акіянам нясе, у ім мы зможам усё…» групы «Акіян Эльзы».
  • У мультсерыяле персанажы гавораць такой самай бойкаўскай гаворкай украінскай мовы, як і ў творы Івана Франка.
  • У серыяле выкарыстаныя творы груп «Акіян Эльзы», «Браты Гадзюкіны», «АББА» і «Грынджолы».
  • У мультфільме выкарыстоўваюцца нацыянальныя і гумарыстычныя матывы вопраткі, напрыклад, Ліс Мікіта, Сонца ў гуцульскай камізэльцы або Месяц у начным каўпачку.
  • Мультсерыял планаваўся на 260 хвілін, а вырабілі 405 хвілін.
  • У стварэнні музычнага фону ўдзельнічаў украінскі кампазітар Міраслаў Скорык.
  • Для стварэння серыялу выкарысталі 450 тысяч малюнкаў.
  • Стварэннем серыяла займаліся 70 аніматараў.

Зноскі

  1. Адно са старажытных славянскіх імёнаў мядзведзя. Зараз як іншасказ мядзведзя. Таксама разм. боўдзіла, у львоўскай гаворцы — нявыхаваны, некультурны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Відэа[правіць | правіць зыходнік]

У СМІ[правіць | правіць зыходнік]