Літаратура Косава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Літаратура Косава - складаецца з літаратурных твораў, напісаных на албанскай, сербскай, баснійскай і турэцкай мовах аўтарамі з Косава. Вылучаецца асманскі перыяд у гісторыі літаратуры Косава, нягледзячы на тое, што ўлады Асманскай імперыі забаранілі пісьмовае выкарыстанне албанскай мовы да 1912 года. Гэтая палітыка працягвалася падчас сербскага праўлення да пачатку Другой сусветнай вайны.[1]

Пасля вайны школьнае навучанне ажыцяўлялася на сербскай мове.[2] Пад канец 1940-х была была распаўсюджана падпольная літаратура, якая стваралася і публікавалася на албанскай мове. Кожны, хто набываў Rilinja - газету на албанскай мове, браўся на ўлік таемнай паліцыяй.[3] Поўныя правы албанская мова і культура набылі пасля абвяшчэння новай югаслаўскай канстытуцыі 1974 года. Косаўская албанская літаратура і культура атрымалі штуршок да далейшага развіцця.

Зноскі

  1. Elsie, Robert (2010). Historical Dictionary of Kosovo. pp. 179–180. ISBN 978-0-8108-7483-1.
  2. Malcolm, Noel (1999). Kosovo: A Short History. Harper Perennial. p. 267. ISBN 978-0-06-097775-7.
  3. Malcolm, Noel (1999). Kosovo: A Short History. Harper Perennial. p. 327. ISBN 978-0-06-097775-7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]