Перайсці да зместу

Лі Харві Освальд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лі Харві Освальд
англ.: Lee Harvey Oswald
Род дзейнасці рабочы
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1939(1939-10-18)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лістапада 1963(1963-11-24)[1] (24 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Robert Edward Lee Oswald[d]
Маці Marguerite Oswald[d]
Жонка Марына Освальд Портэр[d]
Дзеці Джун Лі Освальд (нар. 1962)
Месца працы
Альма-матар
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лі Харві Освальд (англ.: Lee Harvey Oswald; 18 кастрычніка 1939, Новы Арлеан — 24 лістапада 1963, Далас) — адзіны афіцыйны падазраваны ў забойстве амерыканскага прэзідэнта Джона Кенэдзі.

Згодна з высновамі Камісіі Уорэна (1964), Освальд 22 лістапада 1963 года за 5,6 секунды здзейсніў тры стрэлы ў машыну прэзідэнта з шостага паверху кніжнага склада ў Даласе (Тэхас), у выніку прэзідэнт Кенэдзі быў забіты, губернатар Тэхаса Канолі цяжка паранены, а адзін з мінакоў — лёгка. Затым Освальд забіў мясцовага паліцэйскага. Згодна з высновамі камісіі, ён «дзейнічаў у адзіночку і без савета або дапамогі». 24 лістапада пры перавозцы ў іншую турму Освальд быў смяротна паранены ўладальнікам начнога клуба Джэкам Рубі, гэта пабачыла ўся краіна па тэлебачанні ў прамым эфіры.

Пасля звальнення з Марской пяхоты Арміі ЗША, у 1959 годзе ён за свае грошы прыехаў у СССР праз Фінляндыю і папрасіў грамадзянства. Освальду ўручылі толькі часовыя дакументы, і тады, страціўшы надзею ад адмовы, Лі Харві парэзаў вены, пасля яго накіравалі ў Мінск.

У 1959—1962 гадах Лі Харві Освальд жыў у Мінску, працаваў на Мінскім радыёзаводзе імя Леніна (пасля — «Гарызонт»). Атрымаў, з дапамогай старшыні гарадскога выканкама Мінска, кватэру за 60 рублёў у месяц, на Плошчы Перамогі за 8 хвілін ад месца працы. На радыёзаводзе працаваў слесарам і атрымліваў заробак у 700 рублёў, «Чырвоны Крыж» таксама даплачваў 700 рублёў. Кіраўніком быў прызначаны Станіслаў Шушкевіч, тым часам — інжынер.[крыніца?]

Освальд ажаніўся з Марынай Прусаковай (нар. 1941), якая працавала ў суседнім цэху завода, у 1962 годзе ў іх нарадзілася дачка Джун.

  1. а б Lee Harvey Oswald // GeneaStar
  2. Lee Harvey Oswald // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
  3. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/434542/Lee-Harvey-Oswald
  4. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.