Перайсці да зместу

Лі Юйцынь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лі Юйцынь
Нараджэнне 15 ліпеня 1928(1928-07-15)
Смерць 24 красавіка 2001(2001-04-24) (72 гады)
Род Айсінь Гёро
Муж Пу І
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лі Юйцынь (кіт. спр. 李玉琴, піньінь Lǐ Yùqín; 15 ліпеня 1928 — 24 красавіка 2001) — чацвёртая жонка апошняга імператара Маньчжурыі Пу І.

Лі Юйцынь нарадзілася ў 1928 годзе ў простай сям’і. Пасля падзення імперыі Цын, рэспубліканцы выслалі многіх прыдворных у сельскія паселішчы. Яе бацька, Лі Дэгуй, працаваў перакладчыкам у місіянерскай арганізацыі, а маці, Ван Сюжу, працавала на ферме. Аднак бацькі таксама служылі імператарскаму двару, паколькі яе прабабуля па бацькоўскай лініі, была карміцелькай дачкі імператара Тунчжы, а продкі маці — прыдворнымі ўрачамі.

Лі вучылася ў Акадэміі Ханьлінь  (руск.) у Чунцыне. У лютым 1943 года Лі, сярод іншых школьніц, трапіла ў фотастудыю для партрэтаў. Праз тры тыдні імператар Маньчжоу-го Пу І загадаў ёй пайсці вучыцца ў палац. Лі прайшла медыцынскі агляд. Неўзабаве яна стала наложніцай Пу І, як высакародная дама Фу. Вяла раскошны лад жыцця і мела шмат слуг. Яна таксама адказвала за імператарскую гаспадарку, паколькі імператрыца Ваньжун  (руск.) была опіумнай наркаманкай і знаходзілася пад хатнім арыштам за тое, што мела сувязь са слугамі Пу І.

У 1945 годзе, пасля капітуляцыі Японіі, Маньчжурыя пала, і імператар разам з дваром эвакуіраваліся ў Даліцзыгоу. Аднак пасля Пу І паляцеў на самалёце ў Мукдэн, дзе трапіў у савецкі палон. Неўзабаве Лі таксама была злоўлена і адпраўлена ў турму ў Чанчунь.

Вызвалілася ў 1946 годзе. Лі Юйцынь пачала працаваць на тэкстыльнай фабрыцы і ў бібліятэцы. Яна таксама наведвала Пу І ў турме. У 1958 годзе яна афіцыйна развялася з Пу І і выйшла замуж за тэхніка Хуан Юйгэна, ад якога нарадзіла дваіх сыноў. Падчас «культурнай рэвалюцыі» Лі была аб’ектам нападак хунвейбінаў.

Памерла ў 2001 годзе ад цырозу печані.