Перайсці да зместу

Гірын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гірын
кіт.: 吉林省
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Кіраўнік Han Jun[d]
Насельніцтва
  • ▼24 073 453 чал. (2020)[1]
Плошча
  • 187 400 ± 1 км² ()[2]
Гірын на карце
Код ISO 3166-2 CN-JL
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гірын або Цзілінь — правінцыя ў паўночна-усходнім Кітаі. Плошча 183 тыс. км². Насельніцтва 27 462 297 чалавек (2010), пераважна кітайцы, а таксама карэйцы (6 %) і маньчжуры (3 %). Адміністрацыйны цэнтр — горад Чанчунь.

Паўднёва-ўсходняя частка Гірына занятая Маньчжура-Карэйскімі гарамі, якія складаюцца з некалькіх ланцугоў вышынёй 500—1200 м, падзеленых шырокімі густанаселенымі катлавінамі. Найбольшая вышыня — 2744 м (г. Байтаушань). На паўночным захадзе — плоская раўніна Сунляа. Клімат умераны, мусонны. Сярэдняя тэмпература студзеня −17 ° С, −20 ° С; ліпеня 20 ° С, 24 ° С. Ападкаў у год на раўніне 400—600 мм, у гарах — да 1000 мм. На паўночным захадзе рэшткі стэпаў і лесастэпы, значныя тэрыторыі асвоены пад земляробства; на паўднёвым усходзе, у гарах, змешаныя і шыракалістыя лясы, якія змяняюцца іглічнымі, займаюць каля 30 % тэрыторыі.

Гірын — важны прамысловы раён краіны. Здабыча каменнага вугалю (Ляаюань), меднай (Цяньбаашань), свінцова-цынкавай (Шыцзуйцзы), жалезнай руд, золата.

Зноскі

  1. ↑ 国务院第七次全国人口普查领导小组办公室 中国人口普查分县资料—2020 — 北京市: 中国统计出版社, 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9
  2. ↑ https://web.archive.org/web/20140526181645/http://english.mofcom.gov.cn/article/zt_business/lanmub/