Перайсці да зместу

Лявон Гмырак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Л. Гмырак)
Лявон Гмырак
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Мечыслаў Бабровіч
Псеўданімы З. Б., Барыс Заяц, Лявон Хмуры[1][2]
Дата нараджэння 6 (18) красавіка 1891
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня (13 ліпеня) 1915 (24 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Гады творчасці 1913-1915
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Злева направа: Хведар Чарнышэвіч, Максім Гарэцкі, Лявон Гмырак

Лявон Гмырак (сапр. Мечыслаў Бабровіч; 6 (18) красавіка 1891, фальв. Пархвенава, Вілейскі павет, цяпер Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 30 чэрвеня (13 ліпеня) 1915[2]) — беларускі крытык, публіцыст і празаік[1].

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў 1-й Віленскай гімназіі, якую скончыў у 1908 годзе[1]. Пасля адвучыўся ў прыватнай тэхнічна-прамысловай школе ў Варшаве (1912)[1]. Працаваў у Вільні, фальварках Віленскай губерні. У 1914 прызваны ў армію, загінуў на фронце Першай Сусветнай вайны[1].

Біяграфія вывучана недастаткова, магчыма, што ён з’яўляецца братам дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі Я. С. Бабровіча[2].

Друкавацца пачаў з 1913 ў газеце «Наша ніва»[1], з якой супрацоўнічаў і пазней: друкаваў там апавяданні («Васілёва вяселле»), фельетоны, публіцыстычныя і крытычныя артыкулы.

Аўтар апавядання «Васілёва вяселле» (1913), нарыса па гісторыі нацыянальна-культурнага руху «Беларускае нацыянальнае адраджэнне» (1914), артыкулаў па гісторыі беларускай культуры, актуальных праблемах сацыяльна-палітычнага жыцця, артыкула «Тарас Шаўчэнка» (1914) і інш.

Выступаў за культурна-нацыянальную аўтаномію Беларусі ў саюзе з дэмакратычнымі сіламі Расіі, супраць хутарызацыі, падатковай палітыкі царызму і г. д. Як крытык абараняў пазіцыі рэалізму і народнасці  (руск.), выступаў супраць дэкадэнцтва  (руск.), прызываў пісьменнікаў адгукацца на ўсе важныя з’явы жыцця, абуджаць ў грамадстве гуманныя імкненні, вучыцца ў класікаў сусветнай літаратуры.

  • Творы: Проза. Крытыка. Публіцыстыка. Мн., 1992.

Зноскі

  1. а б в г д е Гмырак Левон // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 152. — 737 с.
  2. а б в Гмырак Лявон(недаступная спасылка)
  • Гарэцкі М. Лявон Гмырак (1891—1915) // Гарэцкі М. Творы. Мн., 1990.
  • Александровіч С. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 217—219.
  • Конан У. Гмырак Лявон // БелЭн у 18 т. Т. 5. Мн., 1997. С. 312.
  • Гмырак Лявон // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Докшыцкага раёна / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — С. 619—622.
  • Хілько, В. Любіў свой край пакутны / В. Хілько // Родныя вытокі (Докшыцы). — 2001. — 14 крас. — С. 2.