М’ёй (архіпелаг)
М’ёй | |
---|---|
бірм. မြိတ်မြို့ | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | больш за 800 |
Найбуйнейшы востраў | Кадан-К’юн |
Агульная плошча | 3 500 км² |
Найвышэйшы пункт | 767 м |
Размяшчэнне | |
12°30′00″ пн. ш. 98°22′00″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Індыйскі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
М’ёй, або М’ей (бірм.: မြိတ်မြို့) — група астравоў у Андаманскіх моры ўздоўж паўднёва-ўсходніх берагоў М’янмы. Плошча — каля 3500 км².
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Архіпелаг сфарміраваўся ў выніку заканчэння апошняга ледавіковага перыяду і наступлення акіяна на кантынентальную сушу. Для геалогіі характэрны комплексы вапнякоў, гранітаў, пясчаніка. Дзякуючы працэсу выветрывання скалістыя берагі астравоў маюць пячоры, прыродныя аркі і выглядаюць вельмі маляўніча. Асабліва вядомы так званыя чорныя скалы. У навакольных водах здабываюць нафту.
Клімат трапічны вільготны, вызначаны дзеяннем сезонных мусонаў. У чэрвені — жніўні сярэдняя колькасць ападкаў дасягае 375—410 мм у месяц. Найбольш сухі месяц — студзень, калі сярэдняя колькасць ападкаў не перавышае 13 мм. Сярэднегадавая тэмпература — +28,5°C.
На многіх астравах захаваліся лясы, населеныя малпамі, яшчаркамі, змеямі, кракадзіламі, рознымі відамі птушак. Для захавання прыроды ў 1997 г. улады М’янмы забаранілі вырубку лясоў.
Культурныя асаблівасці
[правіць | правіць зыходнік]Архіпелаг М’ёй здаўна населены аўстранезійцамі-мокен, якія захоўваюць качавы лад жыцця, сезонна перамяшчаюцца на лодках паміж астравамі. З 1996 г. развіваецца міжнародны турызм.