М’ёй (архіпелаг)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
М'ёй
бірм. မြိတ်မြို့
Mergui Village.jpg
Астраўная вёска
Характарыстыкі
Колькасць астравоўбольш за 800 
Найбуйнейшы востраўВостраў Кадан 
Агульная плошча3 500 км²
Найвышэйшы пункт767 м
Размяшчэнне
12°30′00″ пн. ш. 98°22′00″ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
М’ёй (архіпелаг) (М'янма)
М'ёй
М'ёй
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

М'ёй, або М'ей (бірм.: မြိတ်မြို့) — група астравоў у Андаманскіх моры ўздоўж паўднёва-заходніх берагоў М'янмы. Плошча - каля 3500 км². Насельніцтва дасягае некалькі мільёнаў чалавек.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Архіпелаг сфарміраваўся ў выніку заканчэння апошняга ледавіковага перыяду і наступлення акіяна на кантынентальную сушу. Для геалогіі характэрны комплексы вапнякоў, гранітаў, пясчаніка. Дзякуючы працэсу выветрывання скалістыя берагі астравоў маюць пячоры, прыродныя аркі і выглядаюць вельмі маляўніча. Асабліва вядомы так званыя чорныя скалы. У навакольных водах здабываюць нафту.

Клімат трапічны вільготны, вызначаны дзеяннем сезонных мусонаў. У чэрвеніжніўні сярэдняя колькасць ападкаў дасягае 375 - 410 мм у месяц. Найбольш сухі месяц — студзень, калі сярэдняя колькасць ападкаў не перавышае 13 мм. Сярэднегадавая тэмпература — +28,5°C.

На многіх астравах захаваліся лясы, населеныя малпамі, яшчаркамі, змеямі, кракадзіламі, рознымі відамі птушак. Для захавання прыроды ў 1997 г. улады М'янмы забаранілі вырубку лясоў.

Культурныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Архіпелаг М'ёй здаўна населены аўстранезійцамі-мокен, якія захоўваюць качавы лад жыцця, сезонна перамяшчаюцца на лодках паміж астравамі. З 1996 г. развіваецца міжнародны турызм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]