Маа Дунь
Маа Дунь | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
茅盾 | |||||||
Бюст Маа Дуня побач з домам у Пекіне, дзе ён жыў | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Чжоу Эньлай | ||||||
Папярэднік | пасада зацверджаная | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 ліпеня 1896[1][2][…]
|
||||||
Смерць |
27 сакавіка 1981[1][3][…] (84 гады) |
||||||
Бацька | Shen Yongxi[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | Пекінскі ўніверсітэт | ||||||
Сайт | maodun.org | ||||||
![]() |
Маа Дунь (茅盾, сапр. Шэнь Яньбін, 沈雁冰; 4 ліпеня 1896, Дунсян, Дынастыя Цын — 27 сакавіка 1981, Пекін, Кітай) — кітайскі пісьменнік, грамадскі дзеяч.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Пекінскім універсітэце. У 1949—1964 гадах міністр культуры КНР, у 1976—1981 — старшыня Саюза кітайскіх пісьменнікаў.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Яго творчасці ўласціва спалучэнне традыцыйнага стылю з патрабаваннямі эстэтыкі сацыялістычнага рэалізму. Сам вызначаў свой метад як «натуралізм». Да натуралістаў адносіў такіх аўтараў як Л. М. Талстой, А. П. Чэхаў. Лічыў іх сваімі папярэднікамі. Праблемы інтэлігенцыі, расчараванай у рэвалюцыі, адлюстраваны ў трылогіі «Зацьменне» (1927—1928), зборніках апавяданняў «Шыпшына» (1929) і «Леташняя трава» (1931). Жыццё кітайскага горада і вёскі ў аповесці «Крама сям'і Лінь» (1932), рамане «Перад світаннем» (1933). Рэвалюцыйныя настроі ў сялянскім асяроддзі — галоўная тэма «Вясковай трылогіі» (1932—1934). У гады вайны супраць Японіі (1937—1945) у творах гучаць патрыятычныя матывы (раман «Распад», 1941; аповесці «Несправядлівасць», «Аповесць пра першы этап», «Пасля разгрому» і інш.). Роздум пра лёс кітайскай правінцыі напярэдадні рэвалюцыі 1911 адлюстраваны ў рамане «Зарошанае лісце, чырвонае, як кветкі веснавыя» (1942). Аўтар літаратурна-крытычных твораў, публіцыстыкі (зборнікі «Натхненне». 1959: «Пра гісторыю і гістарычныя драмы», 1962, і інш.). Увёў у кітайскую літаратуру метад «плыні свядомасці» (раман «Распад»).
Прапагандаваў у Кітаі творчасць Томаса Мана, Эрнеста Хемінгуэя, Івана Вазава і інш. Перакладаў творы Валянціна Катаева, Васіля Гросмана. Падчас «культурнай рэвалюцыі» адышоў ад літаратурнай дзейнасці. У КНР ёсць літаратурная прэмія імя Маа Дуня.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Вясеннія шаўкапрады // Полымя. 1953. № 11;
- Перад світаннем. Мн., 1959.
Зноскі
- ↑ а б Mao Dun // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mao Dun // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Mao Dun // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Баршчэўскі Л. Мао Дунь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт пра Маа Дуна Архівавана 1 ліпеня 2020. (кіт.)
- Нарадзіліся 4 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Нарадзіліся ў Імперыі Цын
- Памерлі 27 сакавіка
- Памерлі ў 1981 годзе
- Памерлі ў Пекіне
- Члены Камуністычнай партыі Кітая
- Асобы
- Кітайскамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Кітая
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Палітыкі Кітая
- Выпускнікі Пекінскага ўніверсітэта
- Літаратуразнаўцы Кітая
- Публіцысты Кітая
- Літаратурныя крытыкі Кітая
- Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Кітая
- Міністры культуры Кітая
- Старшыні Саюза кітайскіх пісьменнікаў