Фрыдрых I (курфюрст Саксоніі)
Фрыдрых I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Friedrich I | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Вільгельм II (1407 — 1425) | ||||||
Папярэднік | Вільгельм I | ||||||
Пераемнік | Фрыдрых II | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Альбрэхт III | ||||||
Пераемнік | Фрыдрых II | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
11 красавіка 1370[1] |
||||||
Смерць |
4 студзеня 1428[1] (57 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Ветыны[d] | ||||||
Бацька | Фрыдрых III[d] | ||||||
Маці | Кацярына Генебергская[d] | ||||||
Жонка | Кацярына Браўншвайг-Люнебургская[d][3] | ||||||
Дзеці | Фрыдрых II Лагодны[d], Ганна Саксонская[d], Вільгельм III Смелы[d], Кацярына Саксонская[d], Генрых Саксонскі[d] і Сігізмунд Саксонскі[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Дзейнасць | арыстакрат | ||||||
![]() |
Фрыдрых I Ваяўнічы (ням.: Friedrich I.; 11 красавіка 1370 — 4 студзеня 1428) — курфюрст Саксоніі з 1423 года, маркграф Майсена пад імем Фрыдрых IV Сварлівы (ням.: Friedrich IV., der Streitbare) з 1381 года, з дынастыі Ветынаў. Старэйшы сын маркграфа майсенскага Фрыдрыха III Строгага.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1381 годзе атрымаў у спадчыну разам са сваімі братамі Георгам (памёр у 1402 годзе) і Вільгельмам II бацькаўскі прастол і кіраваў спачатку пад апекай маці. Паводле падзелу з дзядзькамі (братамі бацькі) у 1382 годзе атрымаў разам з братамі Остэрланд, марку Ландсберг, Пляйсенланд, некаторыя гарады ў Цюрынгіі (Орламюндэ, Кала, Ена, Наўмбург і інш.) і матчыныя спадчынныя ўладанні — Кобург.
У 1389 годзе браты павялічылі свае ўладанні купляй горада Заальфельда, а ў 1400 годзе — Кёнігсбергскай акругі.
Пасля смерці іх дзядзькі, Вільгельма Аднавокага ў 1407 годзе, Фрыдрых і Вільгельм атрымалі паводле Наўмбургскага дагавора (1410) палову Майсена, якая прылягала да іх уладанняў. Фрыдрых узяў сабе Остэрланд, з якой у 1423 годзе саступіў Вільгельму Лейпцыг. Калі апошні памёр, не пакінуўшы спадчыннікаў, яго частка перайшла да Фрыдрыха (1425).
Ваенная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Фрыдрых паспяхова вёў шматлікія войны. У 1388 годзе ён дапамагаў свайму дзядзьку, нюрнбергскаму бургграфу Фрыдрыху V, супраць франконскіх гарадоў.
У 1391 годзе ў саюзе з Тэўтонскім ордэнам ваяваў супраць польскага караля Ягайлы. Калі імператар Венцаслаў адмовіўся выдаць за Фрыдрыха сваю сястру Ганну, Фрыдрых перайшоў на бок пфальцграфа Рупрэхта, ворага імператара.
У 1409 годзе ён ахвотна прыняў прафесараў, якія сышлі з Пражскага ўніверсітэта, і заснаваў у Лейпцыгу ўніверсітэт.
Атрыманне курфюрства[правіць | правіць зыходнік]
У час гусіцкіх войнаў быў галоўным саюзнікам імператара Сігізмунда. У падзяку за гэта апошні дараваў Фрыдрыху курфюрства Саксонію, галоўнай часткай якога было герцагства Саксен-Вітэнберг, у якім у 1422 годзе згасла Асканійская дынастыя. Новыя ўладанні Фрыдрыха, разам з яго ранейшым майсенскім маркграфствам, сталі называцца з гэтага часу Саксоніяй, а ў асобе Фрыдрыха тут замацавалася дынастыя Ветынаў.
Калі саксонскае войска было знішчана гусітамі каля Аўсіга, а імперскае войска пад камандваннем Фрыдрыха бегла пры іх відзе, Фрыдрых, ад гора, сканаў.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
У 1402 годзе Фрыдрых ажаніўся з Кацярынай Браўншвайг-Люнебургскай (1395—1442), дзеці:
- Кацярына (памерла ў маленстве)
- Фрыдрых II (1412—1464), наступны курфюрст Саксоніі,
- Сігізмунд (1416—1471), біскуп Вюрцбургскі ў 1440—1443 гг.,
- Ганна (1420—1462), з 1436 г. у шлюбе з ландграфам Людвігам I Гесэнскім (1402—1458),
- Кацярына (1421—1476), з 1441 г. у шлюбе з курфюрстам Фрыдрыхам II Брандэнбургскім (1413—1471),
- Генрых (1422—1435)
- Вільгельм III Храбры (1425—1482), з 1445 года — ландграф Цюрынгіі, з 1457 — герцаг Люксембурга.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119536420 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119536420 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Фридрих I Воинственный // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Horn, «Lebens- und Heldengeschichte F. des Streitbaren» (Лейпцыг, 1733).