Магілёўскі літаратурна-музычна-драматычны гурток

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Магілёўскі літаратурна-музычна-драматычны гурток — гурток, які існаваў у Магілёве ў 19051914 гадах. Аб’ядноўваў мясцовую інтэлігенцыю, у 1912 годзе каля 300 чалавек.

Меў у сваім складзе сімфанічны аркестр (дырыжор У. Крэвінг), хор (кіраўнікі М. Фідзюноў, В. Зубоўскі), вялікую групу прафесійных музыкантаў (спевакі С. Мігай, Ю. Рэйдэр, Я. Казанская, Е. Калабазіна, піяністы В. Багалюбава і А. Боркус, скрыпач С. Дзісман, музыказнаўцы С. Вяржбіцкі, Ю. Дрэйзін). Удзельнікі гуртка наладжвалі канцэрты і музычныя вечары (больш за 10 у сезон), чыталі лекцыі пра жыццё і творчасць выдатных кампазітараў, пісьменнікаў і паэтаў, ставілі асобныя дзеі і акты, выконвалі уверцюры, арыі, ансамблі, хары, у т.л. з опер «Жыццё за цара» і «Руслан і Людміла» М. Глінкі, «Пікавая дама» і «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]