Перайсці да зместу

Мадурай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Мадурай
9°55′11″ пн. ш. 78°07′10″ у. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 101 ± 1 м
Часавы пояс UTC+05:30
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 1 561 129 чал. (2015)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 452
Паштовы індэкс 625001
maduraicorporation.in
Паказаць/схаваць карты
Мадурай (Індыя)
Мадурай
Мадурай

Мадурай[1] — горад у Індыі, адміністрацыйны цэнтр акругі Мадурай і трэці найбуйнейшы горад у штаце Тамілнад. Горад быў пабудаваны пандыйскім раджой Кулашэкхара, быў сталіцай пандыйскіх кіраўнікоў Паўднёвай Індыі. Галоўнай славутасцю горада з'яўляецца індуісцкі храм Мінакшы.

Мадурай размешчаны на поўдні індыйскага штата Тамілнад — за 498 км на паўднёвы захад ад сталіцы штата — горада Чэнаі. Вышыня горада над узроўнем мора 101 м. Праз Мадурай працякае рака Вайгай, падзяляючы яго амаль на 2 роўныя часткі. Плошча горада — 52 км², а плошча агламерацыі — 178 км².

Клімат горада — трапічны, даволі гарачы і засушлівы. Вялікая частка ападкаў выпадае ў перыяд паўночна-ўсходняга мусона (кастрычнік — лістапад).

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — карта Індыі