Перайсці да зместу

Мануэль Нар’ега

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мануэль Нар’ега
ісп.: Manuel Noriega
Нараджэнне 11 лютага 1934(1934-02-11)[1]
Смерць 29 мая 2017(2017-05-29)[3][1] (83 гады)
Імя пры нараджэнні ісп.: Manuel Antonio Noriega Moreno
Грамадзянства
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Званне генерал[7][8] і салдат
Бітвы
Узнагароды
камандор ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мануэль Антоніа Нар’ега Марэна (ісп.: Manuel Antonio Noriega; 11 лютага 1934, горад Панама, Панама29 мая 2017) — панамскі ваенны дзеяч, камандуючы Нацыянальнай гвардыі, дэ-факта кіраўнік Панамы ў 19831989 гадах.

Нарадзіўся 11 лютага 1934 года ў Панаме. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі ў Нацыянальным інстытуце Панамы, Нар’ега скончыў ваеннае вучылішча Чарыльяс у Перу. У 1962 годзе ў званні малодшага лейтэнанта ён пачаў службу ў другой ваеннай акрузе Нацыянальнай гвардыі, пасля атрымаў званне капітана і пасаду кіраўніка батальёна. У 1968 годзе ў званні маёра Нацыянальнай гвардыі, Нар’ега падтрымаў дзяржаўны пераварот, ажыццёўлены генералам Амарам Тарыхасам. У 1969 годзе быў прызначаны на пасаду кіраўніка Упраўлення ваеннай разведкі і контрразведкі Генеральнага штаба.

Пасля гібелі Тарыхаса ў авіякатастрофе ў 1981 (па адной з версій, арганізаванай Нар’егам) Нар’ега быў прызначаны начальнікам генеральнага штаба ўзброеных сіл пры новым ваенным урадзе. У 1983 годзе стаў камандуючым нацыянальнай гвардыі, а неўзабаве і фактычным кіраўніком дзяржавы. Звергнуты ў 1989 годзе ў выніку ваеннай аперацыі ЗША ў Панаме.

У 1995 годзе суд Панамы завочна прызнаў Нар’егу вінаватым у палітычных забойствах і прысудзіў яго да 20 гадоў турмы.

Памёр 29 мая 2017 года ў Панаме.

Зноскі

  1. а б Manuel Noriega Morena // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/418188/Manuel-Noriega
  3. La Nación — 2017. — 159486 экз. — ISSN 0325-0946 Праверана 30 мая 2017.
  4. https://www.bbc.com/news/world-latin-america-40090143
  5. http://www.nytimes.com/1992/04/10/us/noriega-verdict-us-jury-convicts-noriega-drug-trafficking-role-leader-panama.html
  6. http://www.nytimes.com/1988/11/06/magazine/on-language-hit-my-hot-button.html
  7. Národní autority České republiky Праверана 15 снежня 2022.
  8. Catalog of the German National Library Праверана 16 красавіка 2024.