Майкл Эліс Дэбейкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Майкл Эліс Дэбейкі
англ.: Michael Ellis DeBakey
Дата нараджэння 7 верасня 1908(1908-09-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 ліпеня 2008(2008-07-11)[3][1][…] (99 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці кардыяхірург, выкладчык універсітэта, хірург
Навуковая сфера кардыяхірургія[d]
Навуковая ступень доктарская ступень[d][4]
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Майкл Эліс Дэбейкі (анг. Michael Ellis DeBakey; 7 верасня 1908 — 11 ліпеня 2008) — амерыканскі кардыяхірург, выдатны спецыяліст у галіне хірургіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 7 верасня 1908 г у горадзе Лейк-Чарлз (штат Луізіяна), у мараніцкай ліванскай сям'і імігрантаў Шакера і Рахіджы Дабагі (пазней англіфікавала сваё прозвішча ў Дэбейкі).

Пасля заканчэння школы ён паступае ва ўніверсітэт Тулейна, адзін з вядучых ВНУ Новага Арлеана. У той час там працуюць такія вядомыя хірургі як Альтан Ошнер і Рудольф Матас. Інтэрнатуру і ардынатуру праходзіць там жа — у шпіталі Міласэрнасці. Працягвае навучанне ў Страсбургскім універсітэце пад кіраўніцтвам Рэнэ Лерыша, універсітэце Гайдэльберга пад кіраўніцтвам Марціна Кіршнера. Гэтыя два вялікія хірургі шмат у чым вызначылі яго далейшы лёс.

Вярнуўшыся ва ўніверсітэт Тулейна, Майкл Дэбейкі служыць на медыцынскім факультэце з 1937 па 1948 год. Ва ўзросце 23 гадоў ён вынаходзіць ролікавую помпу — асноўную частку вялікай колькасці медыцынскіх прыбораў, такіх як апарат штучнага кровазвароту, апарат штучная нырка, інфузамат. У тыя ж гады вынайшаў іголку для пералівання крыві, заціск для каластам, іглатрымальнік для сасудзістага шва. Разам са сваім кіраўніком Альтанам Ошнерам Дэбейкі ўпершыню высунуў здагадку аб ўзаемасувязі курэння з развіццём рака лёгкіх, здагадка, што было пацверджана пазней.

У гады II Сусветнай вайны яго прыцягваюць у аддзел хірургаў-кансультантаў генеральнага штаба арміі ЗША. У 1945 годзе ўзначальвае гэты аддзел. Дэбейкі працаваў у Еўропе, дзе ўдзельнічаў у распрацоўцы прынцыпаў рэабілітацыі ветэранаў пасля вайны.

Зноскі

  1. а б Michael DeBakey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Michael DeBakey // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.nytimes.com/aponline/us/AP-Obit-DeBakey.html
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 сакавіка 2015.
  5. NNDB — 2002.