Майлінда Брэгу
| Майлінда Брэгу | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| алб.: Majlinda Bregu | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
19 мая 1974 (52 гады)
|
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Дзейнасць | гендарныя даследаванні | ||||||
| Месца працы | |||||||
Майлінда Брэгу (алб.: Majlinda Bregu; 19 мая 1974, Тырана) — албанскі палітык, міністр еўрапейскай інтэграцыі з 2007 па 2013 год.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1996 годзе скончыла факультэт сацыяльных навук Тыранскага ўніверсітэта. Пачынаючы з 2003 года займалася навуковым вывучэннем праблемы хатняга гвалту і практычнай рэалізацыяй палітыкі гэндарнай роўнасці. Аўтарка работ, прысвечаных сексуальнасці, становішчу жанчын у Албаніі і прастытуцыі.
Брэг абараніла доктарскую дысертацыю па сацыялогіі ( Sociology of cultural phenomena's and normative process ) у 2005 годзе ў італьянскім Урбінскім універсітэце. Вучылася па стыпендыі ў Осла, Манрэалі і Франкфурце-на-Одэры.
У красавіку 2004 года была абрана ў склад Нацыянальнай рады Дэмакратычнай партыі Албаніі. На выбарах 2005 года атрымала мандат члена парламента. У сакавіку 2007 года яна была прызначана прэс-сакратаром урада на чале з Салі Берыша.
Замужам, мае дваіх дзяцей. Валодае англійскай, італьянскай і іспанскай мовамі.