Майроніс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Майроніс
Maironis
Jonas Maciulis-Maironis.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Ёнас Мачуліс
Псеўданімы: Stanislovas Zanavykas, Maironis
Дата нараджэння: 21 кастрычніка (2 лістапада) 1862[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 28 чэрвеня 1932(1932-06-28)[2][3] (69 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства: Сцяг Літвы Літоўская Рэспубліка
Альма-матар:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт, прэсвітар, багаслоў, аўтар, выкладчык універсітэта, перакладчык, ксёндз, пісьменнік
Кірунак: рамантызм
Жанр: верш, паэма, драма
Валодае мовамі: літоўская мова[1]
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Майроніс (літ.: Maironis, сапраўднае імя Ёнас Мачуліс; 21 кастрычніка [2 лістапада] 1862, Пасандравіс, цяпер Расяйнейскі раён — 28 чэрвеня 1932, Каўнас) — літоўскі паэт, драматург, выбітны прадстаўнік літоўскага рамантызму; тэолаг, каталіцкі святар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пачатковую адукацыю і валоданне польскай мовай атрымаў дома. Вучыўся ў Ковенскай гімназіі ў 1873—1883 гадах.

У 1883—1884 гадах вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце ў Кіеўскім універсітэце Святога Уладзіміра.

У 1884 годзе па жаданні бацькоў паступіў у Ковенскую духоўную семінарыю. Пасля яе заканчэння ў 1888 годзе працягнуў вучобу ў пецярбургскай Духоўнай акадэміі, якую скончыў у 1892 годзе.

У 1892—1894 і 1909—1932 гадах выкладаў у Ковенскай духоўнай семінарыі, у 1909—1932 гадах яе рэктар.

У 1894—1909 гадах прафесар Пецярбургскай духоўнай акадэміі; з 1903 года доктар тэалогіі. У 1922—1932 гадах загадчык кафедры маральнай тэалогіі Літоўскага універсітэта ў Каўнасе (з 1930 гады Універсітэт Вітаўта Вялікага). У 1923—1924 гадах выкладаў у гэтым універсітэце літоўскую літаратуру.

Імем Майроніса названы вуліцы ў Вільні (Вуліца Майронё), Каўнасе і іншых гарадах Літвы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Майронис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Maironis // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Майронис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]