Майсей Карлавіч Гардон
| Майсей Карлавіч Гардон | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 6 мая 1905 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1984 |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | урач, кардыёлаг, медыцынскі адміністратар, тэрапеўт, ваенны ўрач |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук |
| Альма-матар | |
| Узнагароды | |
Майсей Карлавіч Гардон (1905—1984) — беларускі ўрач-тэрапеўт, арганізатар аховы здароўя. Кандыдат медыцынскіх навук (1964), заслужаны ўрач БССР[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Вільне ў 195 годзе. Скончыў медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта ў 1930 годзе[2].
Да вайны працаваў ардынатарам у адной з клінік г. Вільні. Ад пачатку вайны да 1943 года знаходзіўся ў яўрэйскім гета. У складзе ўзброенай групы, вырваўшыся з гета ў 1943 годзе, патрапіў у партызанскі атрад імя Кутузава «Знішчальнік», у красавіку 1944 года прызначаны ўрачом брыгады імя Даватара[2].
Пасля дэмабілізацыі ў 1945 годзе спачатку працаваў загадчыкам Куранецкага райздраўаддзела, а затым да 1949 года працаваў галоўным урачом абласной бальніцы ў г. Вілейцы. Далей, каля 20 гадоў, быў загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення Вілейскай ЦРБ[2]. Арганізаваў працу клініка-дыягнастычнай лабараторыі і адзінага на той час электракардыяграфічнага кабінета ў вобласці[3].
Памёр у 1984 годзе[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя інтарэсы: лячэнне сардэчна-сасудзістых захворванняў; гарманальная тэрапія; клінічная лабараторная дыягностыка; электракардыяграфія[4].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Некоторые показатели состояния сердечно-сосудистой системы у больных, леченных адренокортикотропным гормоном (АКТГ) и кортикостероидами : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук / М. К. Гордон. — Минск, 1963
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- званне «Заслужаны ўрач Беларускай ССР» (1961)
- медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гардон Майсей Карпілевіч // Памяць : Вілейскі раён. — Мінск, 2003. — С. 566—567
- Нарадзіліся 6 мая
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Вільні
- Памерлі ў 1984 годзе
- Кандыдаты медыцынскіх навук
- Выпускнікі медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта
- Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Ваенныя ўрачы СССР
- Ваенныя ўрачы Беларусі
- Тэрапеўты СССР
- Тэрапеўты Беларусі
- Кардыёлагі Беларусі
- Кардыёлагі СССР
- Постаці беларускай аховы здароўя