Майсей Рыгоравіч Сляпян
Выгляд
| Майсей Рыгоравіч Сляпян | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 1872[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1941[1] |
| Месца смерці | |
| Род дзейнасці | мастак |
| Жанр | пейзаж і партрэт |
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | рэалізм |
| Уплыў | Уладзімір Ягоравіч Макоўскі |
Майсей Рыгоравіч Сляпян, або Меер Герцавіч Сляпян (1872, Адэса — 1941, Ленінград) — расійскі мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Яўрэйскага паходжання. Малодшы брат бактэрыёлага Дзмітрыя (Модхе-Вольф) Сляпяна.
Вучыўся ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў (1892—1895). Пасля навучання ў акадэміі, жыў і працаваў у Санкт-Пецярбургу па адрасе Васільеўскі востраў, 11 лінія, дом 56-6[2].
Не пазней за 1925 год, магчыма, па запрашэнні Марка Шагала[2], жыў і працаваў у Менску.
У 1930-я гады зноў жыў у Ленінградзе, загінуў у першыя месяцы блакады.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]
Падчас жыцця ў Санкт-Пецярбургу зацікавіўся тэатрам, працаваў тэатральным мастаком і выяўляў сцэны са спектакляў у сваіх творах[2].