Макензі (заліў)
Выгляд
Макензі | |
---|---|
англ. Mackenzie Bay | |
Краіна | |
Заліў Макензі (англ.: Mackenzie Bay) — адкрыты заліў каля паўночных берагоў Канады паміж мысам Кей і дэльтай ракі Макензі.
Належыць да мора Бофарта. Падзелены паміж тэрыторыяй Юкан і Паўночна-Заходнімі тэрыторыямі[1]. На захад ад заліва знаходзіцца востраў Хершэл і мацерыковая частка Юкана. На ўсход размешчаны востраў Рычардс (Паўночна-Заходнія тэрыторыі).
Заліў мае даўжыню 70 км і глыбіню ад 5 да 10 м (да 20 м каля мыса Кей). З верасня па чэрвень пакрыты лёдам.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Залив Макензи // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)