Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—5 см, спачатку пукатая, пазней пляскатая з крыху прыўзнятым, хваліста выгнутым краем, слізістая. Колер шапкі ярка ружовы. Мякаць белая, рыхлаватая, без асаблівага паху. Пласцінкі тоўстыя, рэдкія, шаравата-аліўкавыя ў маладых грыбоў, пазней амаль чорныя. Ножка даўжынёй 3—5 см і 1—1,5 см у дыяметры, суцэльная, слізістая. Колер ножкі ружаваты ўверсе і бураваты каля асновы. Споры гладкія, верацёнападобнай формы, шаравата-аліўкавага колеру.
Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 70. — 192 с. — 60 000 экз.