Максім Аляксеевіч Лісавы
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Максім Аляксеевіч Лісавы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
21 мая 1985[1] (39 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Украіна | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 194 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 87 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Максім Лісавы (нар. 21 мая 1985, Чаркасы, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец чаркаскага футбола, гуляў у розных украінскіх клубах, пакуль у 2011 годзе не трапіў на правах арэнды ў бабруйскую «Белшыну». Добра праявіў сябе і ўлетку таго ж года перайшоў у «Гомель», дзе стаў гуляць на пазіцыі нападніка.
У лютым 2012 года перайшоў у мінскае «Дынама». Спачатку выкарыстоўваўся ў якасці нападніка, але пасля прыходу ў клуб Ёвана Дам’янавіча стаў гуляць як атакуючы паўабаронца. У красавіку 2012 года атрымаў траўму, з-за якой адсутнічаў да жніўня. Пасля ўжо не здолеў вярнуць месца ў аснове «Дынама».
У студзені 2013 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[2]. У «Дняпры» стала выступаў у аснове, звычайна на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але не здолеў праявіць сябе. У кастрычніку 2013 быў выстаўлены клубам на трансфер[3] і ў хуткім часе кантракт з «Дняпром» быў разарваны[4].
У снежні 2013 года падтрымліваў форму з «Палтавай», а ў студзені 2014 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[5]. З гомельскай камандай праходзіў перадсезонную падрыхтоўку, але ў лютым 2014 года кантракт нечакана быў разарваны[6], пасля чаго Максім вярнуўся на Украіну і стаў іграком «Палтавы».
У студзені 2015 года перайшоў у «Чаркаскі Дняпро»[7], а ў ліпені 2016 года зноў далучыўся да «Палтавы». У пачатку 2017 года стаў іграком крэмэнчуцкага «Крэміня», якому дапамог выйсці ў Першую лігу. У чэрвені 2017 года пакінуў «Крэмінь» і неўзабаве накіраваўся на прагляд у «Сумы», з якімі ў ліпені падпісаў кантракт. Аднак, згуляў за клуб толькі восем матчаў, пасля чаго пакінуў каманду і пазней далучыўся да аматарскага клуба «Еднісць» з Плыскаў[8]. Пазней выступаў у іншых аматарскіх клубах.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2011, 2012
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Maksym Lisovyi // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Лисовой и Куган переходят в "Днепр"
- ↑ «Днепр» выставил Лисового на трансфер(недаступная спасылка)
- ↑ «Днепр» расторг контракт с Лисовым(недаступная спасылка)
- ↑ Максим Лисовой на год подписал контракт с "Гомелем"
- ↑ "Гомель" расторг контракт с Максимом Лисовым
- ↑ Максим Лисовой переходит в Черкасский Днепр
- ↑ Максим Лисовой стал игроком "Едности"
- Нарадзіліся 21 мая
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Чаркасах
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Украіны
- Ігракі ФК Дняпро Чаркасы
- Ігракі ФК Барысфен-2 Барыспаль
- Ігракі ФК Барысфен Барыспаль
- Ігракі ФК Зара Луганск
- Ігракі ФК Валынь Луцк
- Ігракі ФК Севастопаль
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Палтава
- Ігракі ФК Чаркаскі Дняпро
- Ігракі ФК Крэмінь Крэмэнчук
- Ігракі ФК Сумы
- Ігракі ФК Еднісць Плыскы