Максім Баграцоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Максім Баграцоў
Партрэт
Род дзейнасці спецыяліст у галіне інфарматыкі, грамадскі дзеяч
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар

Максім Баграцоў — беларускі грамадскі дзеяч, сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзед — афіцэр-артылерыст, зрабіў хуткую кар’еру ў 1930-я, падчас Другой сусветнай вайны атрымаў шмат узнагарод, хоць і трапіў у палон. Бацькі -- інжынер і настаўніца малодшых класаў. Нарадзіўся ў Мінску, сям’я жыла ў раёне вул. Парніковай. Старэйшы брат займаецца праектаваннем мастоў і тунэляў.

Вучыўся ў школе № 63 Мінска. Дзякуючы таму, што шэфства над школай трымаў Інстытут матэматыкі НАН, тут ужо ў 1980-я гады быў клас персанальных кампутараў. Падчас навучання захапіўся інфарматыкай. Школу скончыў з залатым медалём. Скончыў факультэт прыкладной матыматыкі БДУ з чырвоным дыпломам[3].

Пасля ўніверсітэта займаўся распрацоўкай праграмнага забеспячэння як фрылансер. У 1997 годзе пачаў працаваць у кампаніі EPAM Systems як распрацоўшчык. Дасягнуў пазіцыі віцэ-прэзідэнта. Болей за 20 гадоў працаваў у амерыканскім офісе EPAM Systems. Грамадзянін ЗША і Беларусі.

Падчас выбарчай кампаніі 2020 года зацікавіўся палітыкай, бо «на гэтых выбарах з’явіліся новыя значныя фігуры, калі стала ясна, што ўзнік моцны грамадзянскі рух, і ён не згас нават пасля таго, як усіх пасадзілі». Пасля падзей 9-11 жніўня 2020 года вырашыў вярнуцца з ЗША ў Беларусь, каб прыняць больш актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці. Для гэтага узяў безтэрміновы адпачынак. Уступіў у Каарданацыйную раду.[3] Адзін з лідараў Каарданацыйнай рады. Дае шмат інтэрв’ю, ладзіць стрымы на YouTube-канале штаба Віктара Бабарыкі.

Зноскі

  1. https://archive.is/Jd3c8
  2. 2,0 2,1 https://archive.is/v01EW
  3. 3,0 3,1 "Інтэрв'ю Нашай Ніве, верасень 2020 г. Архіўная копія" (31 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2021. Праверана 10 студзеня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]