Максім Вячаслававіч Гусцік
| Максім Вячаслававіч Гусцік | |
|---|---|
| руск.: Максим Вячеславович Густик | |
| Пол | мужчынскі пол |
| Мянушка | Max[1] |
| Спецыялізацыя | фрыстайл[2] |
| Нарадзіўся |
1 мая 1988 |
| Памёр |
9 снежня 2023[4] (35 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Рост | 182 см[1] |
| Вага | 79 кг[1] |
Максім Вячаслававіч Гусцік (1 мая 1988, Мінск — 9 снежня 2023[5]) — беларускі фрыстайліст (акрабатыка) і трэнер па фрыстайле. Пераможца і прызёр этапаў Кубку свету, удзельнік Алімпійскіх гульняў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 2006 і 2007 годзе выйграваў моладзевыя чэмпіянаты свету. Дэбютаваў на Кубку свету 1 сакавіка 2008 года ў Маскве, дзе заняў 10-е месца.
У 2011 годзе дэбютаваў на чэмпіянаце свету, які праходзіў у Дыр-Велі, дзе заняў 11-е месца ў лыжнай акрабатыцы. У лютым 2012 года ў аўстрыйскім Крайшбергу ўпершыню трапіў на кубкавы подыум, стаў другім.
1 лютага 2013 года атрымаў першую ў кар’еры перамогу на Кубку свету, выйграўшы спаборніцтвы ў Дыр-Велі. Яшчэ раз бронзавым прызёрам ва ўкраінскім Букавелі. На чэмпіянаце свету ў Нарвегіі меў 15-ы вынік.
Уключаны ў беларускую зборную на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года.
Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры працаваў старшым трэнерам нацыянальнай каманды па фрыстайле.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 Olympedia — 2006.
- ↑ International Ski and Snowboard Federation database Праверана 26 красавіка 2022.
- ↑ https://www.pressball.by/pyeongchang2018/athlets
- ↑ https://russia.postsen.com/sport/622014/Freestyler-Maxim-Gustik-died-in-Belarus.html Праверана 10 снежня 2023.
- 1 2 Трагически погиб экс-фристайлист Максим Густик (руск.). Наша Ніва. Праверана 9 снежня 2023.
- ↑ В 35 лет умер тренер сборной по фристайлу Максим Густик. Он был бронзовым призером чемпионата мира и участвовал в двух Олимпиадах (руск.). Зеркало (9 снежня 2023). Праверана 9 снежня 2023.