Максім Мікалаевіч Лепскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Максім Лепскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Максім Мікалаевіч Лепскі
Нарадзіўся 8 красавіка 1992(1992-04-08)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Рост 189 см
Вага 83 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
0000 — 2006 Сцяг Расіі Дынама (Масква)
2006 — 2007 Сцяг Расіі ЦСКА (Масква)
2007 — 2008 Сцяг Расіі Хімкі
2008 — 2010 Сцяг Расіі Масква
Клубная кар’ера*
2010 — 2011 Сцяг Расіі Рубін-2 (Казань) 44 (5)
2012 Сцяг Расіі Сокал (Саратаў) 24 (0)
2013 — 2015 Сцяг Расіі Растоў 2 (0)
2014 — 2015   Сцяг Расіі Хімкі 6 (0)
2015 — 2016 Сцяг Расіі Зеніт (Пенза) 30 (2)
2017 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 12 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 ліпеня 2017.


Максім Лепскі (нар. 8 красавіка 1992, Ялта) — расійскі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец маскоўскіх клубаў, прафесійную кар’еру пачаў у 2010 годзе ў казанскім «Рубіне-2». У 2012 годзе гуляў за саратаўскі «Сокал», дзе здолеў замацавацца ў стартавым складзе. У 2013 годзе перайшоў у «Растоў», дзе выступаў у асноўным за моладзевы склад. 4 мая 2013 года дэбютаваў у расійскай Прэм'ер-лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць «Кубані» (0:2).

Улетку 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў «Хімкі», але правёў толькі шэсць матчаў за каманду. У 2015 годзе, пакінуўшы «Растоў», стаў іграком пензенскага «Зеніта». Правёў у «Зеніце» паўтары гады, у 30 матчах забіў 2 галы.

У лютым 2017 года накіраваўся на прагляд у беларускі клуб «Нафтан» і ў выніку падпісаў кантракт[2]. У складзе «Нафтана» стаў адным з асноўных нападнікаў. У ліпені 2017 года пакінуў наваполацкі клуб[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]