Максім Міхайлавіч Чарняўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Максім Чарняўскі)
Максім Міхайлавіч Чарняўскі
Дата нараджэння 6 жніўня 1976(1976-08-06) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Бацька Міхаіл Міхайлавіч Чарняўскі
Маці Святлана Чарняўская[d]
Жонка Алеся Сяргееўна Чарняўская[d]
Род дзейнасці археолаг, даследчык, гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2005)
Альма-матар

Максім Міхайлавіч Чарня́ўскі (нар. 6 жніўня 1976, г. Мінск) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (2005).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і археолага Міхаіла Чарняўскага і ўрача-педыятра Святланы Чарняўскай. Скончыў 1993 годзе Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа[4], у 1998 годзе БДУ, у 2001 годзе аспірантуру Інстытута гісторыі НАНБ. З 2001 г. працуе ў аддзеле археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вывучае праблемы позняга неаліту і ранняга бронзавага веку ў паўночна-усходняй Беларусі (Паазер’е), паўночнабеларускую і ўсвяцкую археалагічныя культуры. Даследаваў паселішчы Асавец 2, 7, Крывіна 3, Сосенка 3, Бярэшча 1, 2; выявіў больш за 10 новых помнікаў і месцазнаходжанняў.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Алесяй Карнейчык (нар. 20 верасня 1976), спецыялістам па прафілактыцы сацыяльнага сіроцтва, мае дачку Дануту-Марыю (нар. 2003)[5]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]