Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа
Заснавана 14 студзеня 1990
Тып школа

Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа — навучальная ўстанова.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа быў заснаваны 14 студзеня 1990 года. Спачатку існаваў як нядзельная ўстанова. З 28 лістапада 1990 года ў якасці аддзелу знаходзіўся ў складзе Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтра (БГАКЦ), створанага загадам Савета Міністраў БССР. Загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23 верасня 1991 года ліцэй стаў стацыянарнай ўстановай у складзе БГАКЦ.

У 1998 годзе цэнтр спыніў сваё існаванне, а ліцэй стаў існаваць самастойна як Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. У чэрвені 2003 года з'явілася пастанова Савета міністраў Беларусі аб ліквідацыі ліцэя. З таго часу ліцэй спыніў сваё існаванне як дзяржаўная ўстанова адукацыі.

Дагэтуль у ліцэі неафіцыйна працягваецца навучанне[1]. Паводле звестак за верасень 2016 года у ліцэі навучаецца больш за 60 вучняў, з якімі працуюць 14 выкладчыкаў. Ліцэй мае дамову аб супрацоўніцтве з некалькіма сярэднімі навучальнымі ўстановамі Польшчы; частка вучняў перыядычна там вучыцца, праходзіць атэстацыю і атрымоўвае адпаведныя сертыфікаты.

У 2015 годзе ліцэй адзначыў 25-годдзе свайго існавання[2],[3]. Яго праца па-ранейшаму асвятляецца вядомымі ў свеце СМІ[4].

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Амаль адразу ліцэй стаў прэстыжнай навучальнай установай. Меў філіялы у гарадах Беларусі. Найбольш вядомай стала стацыянарная светлагорская ўстанова. Выкладанне вялося па-беларуску. Навучанне працягвалася чатыры гады (8-11 класы).

Настаўніцкі калектыў[правіць | правіць зыходнік]

Педагагічны калектыў ліцэя з самага заснавання ўзначальваў вядомы кінарэжысёр і педагог Уладзімір Колас. У ім працуюць або працавалі лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіль Сёмуха, дактары (Міхась Тычына, Міхась Ткачоў, Уладзімір Кулажанка, Валянцін Голубеў, Захар Шыбека) і кандыдаты (Лявон Баршчэўскі, Алег Трусаў, Пётр Садоўскі, Валянцін Мазец, Уладзімір Емяльянчык, Павел Лойка, Алесь Жлутка, Вольга Дадзіёмава, Васіль Варонін, Віктар Кісель, Тадэвуш Навагродскі, Анатоль Вісловіч, Алена Таболіч, Дзіна Вадзюшына, Пятро Васючэнка, Алесь Лозка, Яўген Шунейка, Люба Тарасюк, Васіль Каваліў, Ларыса Зайцава, Аляксандр Палоннікаў, Мікалай Бірукоў, Аляксей Хадыка, Ігар Войніч, Юрый Бушлякоў, Павел Церашковіч і інш.) навук, выдатнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Дзіско, Ірына Сідарэнка, Вольга Кузьміч.

Выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Сярод былых вучняў і выпускнікоў ліцэя грамадскія дзеячы Франак Вячорка, Андрэй Кім, Алесь Міхалевіч, Павел Котаў, Вольга Стужынская, Алена Ліс, акцёры Раман Падаляка, Вера Шыпіла, навукоўцы Павал Баркоўскі, Максім Чарняўскі, Алесь Суша, Алена Гінак, Святлана Пацыенка, Наталля Багданава, Кір Тананушка, Юлія Захарына, Алесь Мікус, Юлія Назаранка, Ірына Кашталян, Вольга Крыжаноўская, літаратары і перакладчыкі Міхась Баярын, Антон Кузьміч, Наста Лабада, Глеб Лабадзенка, Дзяніс Марціновіч, Сяргей Патаранскі, Антон Рудак, Ілья Сін, Сяргей Сматрычэнка, Сюзанна Паўкштэла, Сяргей Петрыкевіч, Адэля Дубавец, Алег Жлутка, Вераніка Мазуркевіч, Васіль Песенка, мастакі Антон Крыштаповіч, Аляксей Іваноў, Ніна Маргаева, журналісты Кацярына Ткачэнка, Віталь Зыблюк, Раман Стронгін і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Колас У. Г. Лёс ліцэя. — СПб., 2006.
  • Мадэль нацыянальнага гуманітарнага ліцэя // Адукацыя і выхаванне № 5, 1994. — С. 27-38.
  • Беларуская школа: тэзісы навукова-практычнай канферэнцыі (28―29 сакавіка 1992 года, г. Мінск) / Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ; [рэдкалегія: Л. Баршчэўскі (галоўны рэдактар) і інш.], 1992.
  • Праграмы. Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь / Скл. Пятро Васючэнка, Алег Дышлевіч, Вячаслаў Ракіцкі, Аляксей Хадыка, Вольга Дадзіёмава, Анатоль Сідарэвіч і інш. Мн., 1992.
  • Баршчэўскі Л. Літаратура ад старажытнасці да пачатку эпохі рамантызму. Мн., 2003.
  • Сіўковіч В. Беларуская мова ў пытаннях і адказах. Мн., 2005.
  • Гісторыя Беларусі. Літаратура. Сусветнае мастацтва: Эксперыментальныя аўтарскія праграмы гуманітарнага ліцэя / Скл. В.Ф. Голубеў, І.Ф. Кітурка, Л.П. Баршчэўскі, М.А. Тычына, Я.Дз. Сурскі. Таварыства беларускай школы. Мн., 2014.
  • Баршчэўскі Л., Васючэнка П., Тычына М. Словы ў часе: Літаратура ад рамантызму да сімвалізму і нашаніўскага адраджэння. СПб., 2014.
  • Голубеў В., Кітурка І. Гісторыя Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. СПб., 2014.
  • Сурскі Я. Сусветнае мастацтва ХХ—пачатку ХХІ ст. СПб., 2014.
  • Гісторыя Беларусі. Літаратура. Выяўленчае мастацтва: Эксперыментальныя аўтарскія праграмы гуманітарнага ліцэя. Выпуск другі / Скл. В.Ф. Голубеў, І.Ф. Кітурка, Л.П. Баршчэўскі, П.В. Васючэнка, М.А. Тычына, В.У. Колас. Таварыства беларускай школы. Мн., 2015.
  • Голубеў В., Кітурка І. Гісторыя Беларусі ад пачатку ХІХ ст. да 1945 г. Мн., 2015.
  • Баршчэўскі Л., Васючэнка П., Тычына М. Словы ў часе і прасторы: Літаратура апошняга стагоддзя. Мн., 2015.
  • Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі. Геаграфія. Эксперыментальныя аўтарскія праграмы гуманітарнага ліцэя. Выпуск трэці / Скл. Трусаў А., Голубеў В., Церашковіч П. Таварыства беларускай школы. Мн., 2016.
  • Трусаў А. Гісторыя сярэднявечнай Еўропы (V - XV стагоддзі). Мн., 2016.
  • Голубеў В. Гісторыя Беларусі, 1945 - 2017 гг. Мн., 2017.
  • Літаратура і мастацтва. Геаграфія. Беларускі фальклор. Эксперыментальныя аўтарскія праграмы гуманітарнага ліцэя. Выпуск чацвёрты / Скл. Баршчэўскі Л., Церашковіч П., Лозка А. Таварыства беларускай школы. Мн., 2017.
  • Баршчэўскі Л. Словы і вобразы: Літаратура і мастацтва ад старажытнасці да канца XVIII cт. Ч. І. Мн., 2017.
  • Лозка А. Беларускі фальклор. Мн., 2017.
  • Церашковіч П. Глабальныя праблемы чалавецтва. Мн., 2017.
  • Баршчэўскі Л. Словы і вобразы: Літаратура і мастацтва ад старажытнасці да канца XVIII cт. Ч. ІІ. Мн., 2018.
  • Гісторыя Расіі. Нарысы. Рэд.-аўт. калектыў: Трусаў А., Баршчэўскі Л., Хадыка А. Мн., 2018.
  • Церашковіч П. Культурная геаграфія. Мн., 2018.