Малдаўская ДРЭС

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малдаўская ДРЭС
Краіна  Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка
Месцазнаходжанне Днястроўск
Уласнік Інтэр РАА
Увод у эксплуатацыю 1964
Асноўныя характарыстыкі
Электрычная магутнасць, МВт 2520 Мвт
Характарыстыкі абсталявання
Асноўнае паліва прыродны газ, вугаль, мазут
Колькасць энергаблокаў 12
Іншая інфармацыя
Сайт moldgres.com
На карце
Няма старонкі Шаблон:На карце/Прыднястроўе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Малдаўская дзяржаўная раённая электрастанцыя — буйная цеплавая электрастанцыя, якая знаходзіцца ў горадзе Днястроўск у Прыднястроўі на беразе Кучурганскага лімана. Запушчана ў эксплуатацыю 26 верасня 1964 года. Да распаду СССР рэгіён вырабляў значную колькасць электраэнергіі, экспартуючы яе ў Румынію, Балгарыю і іншыя краіны. Агульная магутнасць станцыі складае 2520 МВт. Станцыя мае магчымасць вырабляць электраэнергію з выкарыстаннем прыроднага газу, вугалю і мазуту.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 годзе ЗАТ «Малдаўская ДРЭС» было прыватызавана і потым увайшло ў склад расійскай групы Інтэр РАА ЕЭС. Трэба адзначыць, што Малдоўскі ўрад «не гарантуе права ўласнасці на аб'екты, змесцаваныя ў населеных пунктах левабярэжжа Днястра і ў горадзе Бендэры, прыватызаваныя без узгаднення ва ўсталяваным парадку з Урадам»[1].

З 2009 года ЗАТ «Малдаўская ДРЭС» з'яўляецца асноўным дастаўніком электраэнергіі ў Малдову, забяспечваючы каля паловы яе патрэб.

Нягледзячы на рэзкае паданне выпрацавання электраэнергіі з савецкіх часоў і праблемы з пастаўкамі ў Прыднястроўе энерганосьбітаў для ДРЭС, бягучы ўладальнік аднавіў экспарт электраэнергіі ў Румынію і плануе нарошчваць аб'ёмы вытворчасці[2].

У пачатку 2013 года адбылося падаражэнне прыроднага газу і электрастанцыя змушана была перайсці на таннейшы энерганосьбіт — каменны вугаль. У выніку ўстрывожыліся жыхары паўднёвых раёнаў Прыднястроўя з-за таксічных прадуктаў гарэння, якія з'явіліся ў атмасферы. Аграрнікі і ўладальнікі прысядзібных пляцовак выказалі боязі, што будзе нанесеная непапраўная шкода сельскагаспадарчым дрэвам і раслінам, з-за чаго можа зменшыцца ўрадлівасць глебы і ўраджайнасць[3].

У сакавіку 2013 года Малдаўская ДРЭС прыпыніла экспарт электраэнергіі ў Румынію. Спыненне паставак электраэнергіі ў Румынію не адбілася сур'ёзна на МДРЭС, бо экспарт складаў парадку 400 млн кВт*гадз у год, што складае менш 10 % аб'ёмаў продажаў электрастанцыі[4].

Малдаўская ДРЭС на сённяшні дзень з'яўляецца адным з трох найбуйнейшых прыднястроўскіх экспарцёраў[5]. На станцыі працуе 2800 чалавек, пры агульнай колькасці насельніцтва горада Днястроўск парадку 12-ці тысяч. Сярэдняя заработная плата супрацоўнікаў складае парадку 420—470 долараў[6].

У нумізматыцы[правіць | правіць зыходнік]

15 ліпеня 2014 года Прыднястроўскім рэспубліканскім банкам была выпушчана памятная срэбная манета вартасцю 10 рублёў з серыі прамысловасць Прыднястроўя — «50 гадоў Малдаўскай ДРЭС», тыраж склаў 180 асобнікаў[7].

Зноскі

  1. Закон Республики Молдова О приватизации(недаступная спасылка)
  2. Румыния намерена увеличить импорт электроэнергии из Приднестровья Архівавана 25 кастрычніка 2008., «Новый Регион»
  3. "Молдавская ГРЭС и экология" [руская]. 14 марта 2013. Праверана 2013-03-15. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  4. "Молдавская ГРЭС прекратила поставки электроэнергии в Румынию" [руская]. 14 марта 2013. Праверана 2013-03-15. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)(недаступная спасылка)
  5. Сергей Вулпе (11.03.13). "Молдавская ГРЭС в начале марта прекратила экспорт электроэнергии в Румынию" [руская]. Архівавана з арыгінала 24 красавіка 2013. Праверана 2013-03-15. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2013. Праверана 14 красавіка 2016.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2013. Праверана 14 красавіка 2016.
  6. Ирина Устименко. "В СРАВНЕНИИ С ПРИВАТИЗАЦИОННЫМ 2005 ГОДОМ, УРОВЕНЬ ВЫРАБОТКИ НА «МОЛДАВСКОЙ ГРЭС» ВОЗРОС В 2-3 РАЗА" [руская]. Архівавана з арыгінала 9 лістапада 2013. Праверана 2013-03-15. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2013. Праверана 14 красавіка 2016.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2013. Праверана 14 красавіка 2016.
  7. "ПРБ ввел в обращение памятную монету "50 лет Молдавской ГРЭС". point.md. 2014-07-15. Праверана 2014-08-27.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]