Малочны шакалад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Малочны шакаладкандытарскі выраб, які атрымліваецца на аснове какава-прадуктаў, цукру і малака (ці прадуктаў яго перапрацоўкі), у склад якога ўваходзяць не менш 25% агульнай сухой рэшты какавы, не менш 2,5% сухіх абястлушчаных рэчываў какава-прадуктаў, не менш 12% сухіх рэчываў малака (і/ці прадуктаў яго перапрацоўкі), не менш 2,5% малочнага тлушчу і не менш 25% агульнага тлушчу.

Адпаведныя патрабаванні да малочнага шакаладу прад'яўляюцца ў Беларусі, Расіі, Еўрапейскім Саюзе. У Вялікабрытаніі менш жорсткія патрабаванні, дапускаецца выкарыстанне да 5% раслінных тлушчаў замест жывёльных (малочных), Еўрапейская Камісія ў 2002 дазволіла продаж брытанскай «салодкай пліткі» ў іншых краінах ЕС пад назвай «сямейны малочны шакалад».