Перайсці да зместу

Малы Супонец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малы Супонец
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 165,5 м
Даўжыня 0,45 км
Шырыня 0,38 км
Плошча 0,15 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,39 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Малы Супонец (Беларусь)
Малы Супонец
Малы Супонец
Малы Супонец (Віцебская вобласць)
Малы Супонец
Малы Супонец
Map

Малы́ Супо́нецвозера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 40 км на ўсход ад горада Глыбокае, за 1 км на ўсход ад хутара Скрабатуны, у басейне ракі Альзініца.

Плошча паверхні 0,15 км². Даўжыня 0,45 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 1,39 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, на поўдні зліваюцца са схіламі. Злучана пратокай з возерам Вялікі Супонец.