Перайсці да зместу

Манастыр (востраў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Манастыр
be-trans Manastyr
Малюнак Д. Струкава (1864 г.)
Малюнак Д. Струкава (1864 г.)
Характарыстыкі
Плошча0,021 км²
Размяшчэнне
55°38′53,20″ пн. ш. 27°06′29,90″ у. д.HGЯO
АкваторыяНеспіш
Краіна
ВобласцьВіцебская вобласць
РаёнБраслаўскі раён
Манастыр (востраў) (Беларусь)
Манастыр
Манастыр
Манастыр (востраў) (Віцебская вобласць)
Манастыр
Манастыр
Map

Манасты́р (трансліт.: Manastyr), таксама вядомы як Манасты́рскі, Кляшто́р[1], Святы́[2]востраў на возеры Неспіш. Прыкладная плошча - 0,021 км². У нашы дні незаселены.

Геаграфія

Востраў Манастыр месціцца на возеры Неспіш у 325 м на поўнач ад аднайменнай вёскі, у 5 км на ўсход ад Браслава.

Сфарміраваны ледавіковымі адкладаннямі. Пераважаюць пясчаныя глебы. Берагі зарастаюць трыснягом, дрэвамі і хмызнякамі. У цэнтральнай частцы вылучаецца некалькі нізін, куды ўвесну сцякаюць адталыя воды і фарміруюць невялікія часовыя азёры.

Гісторыя

Назва вострава Манастыр паходзіць ад пабудаванага на ім праваслаўнага мужчынскага манастыра Успення Багародзіцы, які ўпершыню ўзгадваецца пад 1500 г. у сувязі з перадачай манастыру Вялікай Княгіняй Аленай Іванаўнай 15 сялян[3]. Пасля Берасцейскай уніі 1596 г. манастыр перайшоў у валоданне Ордэна Базыльян. У ім захоўваўся абраз Маці Божай Браслаўскай. У 1832 г. манастыр згарэў ад маланкі, але абраз захаваўся і быў перанесены ў касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Браслаў)[4].

У 1930-я гады востраў набыў селянін Ізідар Зямец і апрацоўваў тут зямлю. Пазней сюды прывозілі на лодках на пашу авечак, прыплывалі па ягады[5].

У нашы дні востраў уваходзіць у склад ахоўваемай зоны Нацыянальнага парка Браслаўскія азёры. У 2019 годзе пачаліся археалагічныя раскопкі.

Адлюстраванне ў культуры

Манастыр на ворстраве на возеры Неспіш узгадваецца ў рамане І. Шамякіна «Вялікая княгіня»[6].

Літаратура

  • Браслав и его окрестности : путеводитель / К. Шидловский; фото С. Плыткевич. – Мн., 2006 ISBN 985-6700-02-7

Спасылкі

Зноскі