Манастыр (востраў)
Манастыр | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Плошча | 0,021 км² |
Размяшчэнне | |
55°38′53,20″ пн. ш. 27°06′29,90″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Неспіш |
Краіна | |
Вобласць | Віцебская вобласць |
Раён | Браслаўскі раён |
Манасты́р (трансліт.: Manastyr), таксама вядомы як Манасты́рскі, Кляшто́р[1], Святы́[2] — востраў на возеры Неспіш. Прыкладная плошча — 0,021 км². У нашы дні незаселены.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Манастыр месціцца на возеры Неспіш за 325 м на поўнач ад аднайменнай вёскі, за 5 км на ўсход ад Браслава.
Сфарміраваны ледавіковымі адкладаннямі. Пераважаюць пясчаныя глебы. Берагі зарастаюць трыснягом, дрэвамі і хмызнякамі. У цэнтральнай частцы вылучаецца некалькі нізін, куды ўвесну сцякаюць адталыя воды і фарміруюць невялікія часовыя азёры.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва вострава Манастыр паходзіць ад пабудаванага на ім праваслаўнага мужчынскага манастыра Успення Багародзіцы, які ўпершыню ўзгадваецца пад 1500 г. у сувязі з перадачай манастыру Вялікай Княгіняй Аленай Іванаўнай 15 сялян[3]. Пасля Берасцейскай уніі 1596 г. манастыр перайшоў у валоданне Ордэна Базыльян. У ім захоўваўся абраз Маці Божай Браслаўскай. У 1832 г. манастыр згарэў ад маланкі, але абраз захаваўся і быў перанесены ў касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Браслаў)[4].
У 1930-я гады востраў набыў селянін Ізідар Зямец і апрацоўваў тут зямлю. Пазней сюды прывозілі на лодках на пашу авечак, прыплывалі па ягады[5].
У нашы дні востраў уваходзіць у склад ахоўваемай зоны Нацыянальнага парка Браслаўскія азёры. У 2019 годзе пачаліся археалагічныя раскопкі.
Адлюстраванне ў культуры
[правіць | правіць зыходнік]Манастыр на востраве на возеры Неспіш узгадваецца ў рамане Івана Шамякіна «Вялікая княгіня»[6].
Зноскі
- ↑ Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» Архівавана 13 жніўня 2020.
- ↑ На Браславских озерах, на острове Монастырь Архівавана 12 снежня 2018.
- ↑ Ярашэвіч, А. Маці Божая Браслаўская. // Наша Вера. № 2 (48) 2009. С. 37
- ↑ Цудадзейны абраз Маці Божай Браслаўскай можа стаць укаранаванай святыняй
- ↑ Археолягі адкрылі муры кляштара часоў ВКЛ сярод Браслаўскіх азёр
- ↑ Шамякін, І. Вялікая княгіня. / Іван Шамякін. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1997
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Браслав и его окрестности : путеводитель / К. Шидловский; фото С. Плыткевич. – Мн., 2006 ISBN 985-6700-02-7
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- М. А. Плавінскі, В. М. Тарасевіч, М. І. Сцяпанава, В. А. Макоўская, ДАСЛЕДАВАННІ АРХЕАЛАГІЧНАЙ ЭКСПЕДЫЦЫІ МІЖНАРОДНАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЭКАЛАГІЧНАГА ІНСТЫТУТА ІМЯ А.Д. САХАРАВА БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА Ў 2019 ГОДЗЕ Архівавана 29 студзеня 2022.
- У абдоймах вады: легендарныя беларускія астравы
- У.А. ЛОБАЧ, МІФАСЕМАНТЫКА АЗЁРАЎ І АСТРАВОЎ У ТРАДЫЦЫЙНАЙ КАРЦІНЕ СВЕТУ БЕЛАРУСАЎ