Крылы ў размаху да 45 мм у самцоў, да 60 мм у самак; пярэднія — шараватыя з 4 зігзагападобнымі чорнымі лініямі, заднія — белавата-шэрыя, у самцоў афарбоўка больш зменлівая. Брушка ружаватае з чорнымі палоскамі.
Пашкоджвае многія дрэвы, асабліва елку, сасну, лістоўніцу, бук, дуб, граб, бук, яблыню, бярозу; наогул усе іглічныя, акрамя ядлоўца і ціса, з лісцяных не чапаюць алешыну, грушу, ясень, бэз, брызгліну і парэчкі з агрэстам.
Зноскі
↑Напісанне Манашка, Шаўкапрад-манашка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.64