Інжынерныя войскі
Інжынерныя войскі (ІВ) — вайсковыя фарміраванні (спецыяльныя войскі) узброеных сіл (УС), прызначаныя для інжынернага забеспячэння (абсталявання тэрыторыі, інжынернай разведкі, суправаджэння войскаў у наступе і да т.п.) ваенных (баявых) дзеянняў.
У склад інжынерных войскаў уваходзяць органы кіравання, установы, прадпрыемствы, інжынерна-сапёрныя, інжынерна-дарожныя, пантонныя і іншыя злучэнні, воінскія часці і падраздзяленні.
Ва УС розных дзяржаў могуць таксама насіць назву Корпус інжынераў, Інжынерны корпус, Ваенна-будаўнічыя войскі і гэтак далей.
Сваё прафесійнае свята служачыя Інжынерных войскаў адзначаюць 21 студзеня.
Інжынерныя мерапрыемствы ў войнах старажытнага свету
[правіць | правіць зыходнік]Інжынерныя войскі з'явіліся не адразу з узнікненнем узброеных сіл (арміі і флоту), а падчас іх развіцця, у сувязі з неабходнасцю правядзення ваенна-інжынерных мерапрыемстваў. У войнах Старажытнай Грэцыі, Рыма, Карфагена для выканання інжынерных прац першапачаткова прыцягваліся фарміраванні рабоў, воінаў, а пазней і спецыяльна падрыхтаваныя атрады, падобныя да тых, што пазней сталі называцца сапёрамі. У Асірыйскім войску (1000 г. да н.э.) меліся спецыяльныя «грабарныя атрады», якія пракладалі дарогі, наводзілі масты, ўзводзілі лагеры і падводзілі падкопы, узводзілі штучныя насыпы або пагоркі для дасягнення панавання над сценамі абложаных гарадоў. Пры пераправах цераз рэкі асірыйцы ўжывалі плыты і надзіманыя мяхі-бурдзюкі. На прыпынках, падчас маршаў і паходаў, будаваўся палявы лагер, які абносіўся ровам і земляным валам.
У войску Старажытнага Рыма ў I — II стагоддзя для замацавання заваяваных тэрыторый узводзіліся абарончыя збудаванні па дзяржаўнай мяжы, якія атрымалі назву рымскіх валаў. Першапачаткова рымскія валы будавалі самі войскі, пазней значную частку прац выконвалі рабы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Никифоров Н. И. Штурмовые бригады Красной Армии в бою. — Эксмо Яуза, 2008. — 416 с. — (Великая Отечественная: Цена Победы). — ISBN 978-5-699-25628-0.
- Инженерные и Железнодорожные войска: В 2 т. — СПб.: Тип. В. Д. Смирнова, 1909—1911. на сайте Руниверс
- Инженерные войска по 15 июля 1901 г. — СПб.: Тип. П. П. Сойкина— 48 с. на сайте Руниверс
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Інжынерныя войскі: Гісторыя, штаты, тэхніка, боепрыпасы
- Sapper Museum — Інжынерныя войскі: Эмблемы, знакі, уніформа, фота персанальных помнікаў ваенным інжынерам