Перайсці да зместу

Мануэль Самойлавіч Каплун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мануэль Самойлавіч Каплун
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1883(1883-06-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 красавіка 1974(1974-04-29) (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, навуковец
Навуковая сфера венералогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук і доктар навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Мануэль Самойлавіч Каплун (руск.: Каплун Мануэль Самойлович; 20 чэрвеня 1883, Рагачоў — 29 красавіка 1974, Іркуцк) — савецкі вучоны ӯ галіне дэрматавенералогіі. Доктар медыцынскіх навук (1939), прафесар, дырэктар Іркуцкага медыцынскага інстытута ў 1940—1943 гг., загадчык кафедры дэрматавенералогіі ІДМІ.

Скончыў Екацерынаслаўскі ўніверсітэт у 1921 годзе. У 1924 па 1930 г. — асістэнт, з 1930 па 1940 год — дацэнт скурных і венерычных хвароб Днепрапятроўскага медінстытута. У 1940—1943 гг. — дырэктар Іркуцкага медыцынскага інстытута. У 1940 годзе быў абраны па конкурсе загадчыкам кафедры дэрматавенералогіі ІГМІ. Загадваў кафедрай да 1972 года. З 1972 па 1974 год — кансультант Іркуцкага абласнога скурна-венералагічнага дыспансэра. З 1940 па 1974 год быў старшынёй навуковага таварыства дэрматавенеролагаў ў Іркуцку, абіраўся членам праўлення Ўсерасійскага навуковага таварыства дэрматавенеролагаў і рэдакцыйнага савета часопіса «Веснік дэрматавенералогіі».

Нвуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляўся навуковым кансультантам Іркуцкага клінічнага лепразорыя, які быў арганізаваны ў 1926 годзе і існаваў да 1976 г. Пад яго кіраўніцтвам выконваліся навуковыя даследаванні па лепры і праводзіліся навукова-практычныя канферэнцыі з удзелам дерматовенеролагаў і лепролагаў Сібіры і Далёкага Усходу. Аўтар больш за 150 навуковых прац.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў: патагенез пранцаў, патагенез хранічных дерматозаў, удасканаленне арганізацыйных формаў дэрматавенералагічнай і супрацілепрознай службы.

Зноскі