Перайсці да зместу

Манфрэд Сіцылійскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Манфрэд Гогенштаўфен)
Манфрэд Гогенштаўфен
Manfred
Каранацыя Манфрэда, з Новай хронікі Джавані Вілані
Каранацыя Манфрэда, з Новай хронікі Джавані Вілані
Сцяг10-ы Кароль Сіцыліі
10 жніўня 1258 — 26 лютага 1266
Папярэднік Конрадзін
Пераемнік Карл I Анжуйскі

Нараджэнне 1232
Смерць 26 лютага 1266[1][2][…]
Месца пахавання
Род Гогенштаўфены
Бацька Фрыдрых II, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі[3]
Маці Біянка Ланчыя[d][3]
Жонка Беатрыса Савойская[d][3][4][…] і Алена Ангеліна Дукаіна[d][5]
Дзеці Канстанцыя Сіцылійская[d][3] і Беатрыса Сіцылійская[d][5]
Адукацыя
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Манфрэд (1232 — 26 лютага 1266, Бенэвента) — кароль Сіцыліі (1258—1266), сын імператара Фрыдрыха II і графіні Біянкі фон Лапцыя. Фрыдрых прызнаў яго сваім законным сынам толькі ў перадсмяротныя хвіліны і пакінуў яму княства Тарэнцкае і кіраванне дзяржавай да прыбыцця яго зводнага брата, Конрада IV. Пасля смерці Конрада (1254) Манфрэд быў абраны рэгентам дзяржавы.

Папа Інакенцій IV адмаўляўся прызнаць за Гогенштаўфенам права на спадчыну, таму Манфрэд збег да сарацынаў ў Люцэру. На чале іх ён перамог папскія войскі, скарыўшы Капую, Неапаль, Аверзу і Брындызі, пераправіўся ў Сіцылію. На падставе фальшывага слыху аб смерці Конрадзіна ён усклаў на сябе каралеўскую карону (1258), але як толькі з’явіліся пасланыя ад Конрадзіна, ён прызнаў яго права на спадчыну. Жывучы ў Палерма, Манфрэд спрыяў паэтам і вучоным.

Не саромеючыя праклёна Папы, ён дапамагаў выгнаным фларэнційскім гібелінам, якія, пры яго садзейнайсці, атрымалі перамогу пры Монтаперці (4 верасня 1260); такім чынам ён набыў ўладу над Фларэнцыя і амаль усёй Тасканай. Выдаўшы (1262) дачку сваю ад першага шлюбу, Канстанцыю, за Педра Арагонскага, ён забяспечыў сабе абарону на Захадзе; ажаніўшыся ж другі раз на Алене, сястры эпірскага дэспата Міхаіла II, ён паказаў, што на Усходзе будзе прытрымлівацца нармана-гогенштаўфенскай палітыцы.

Узмацненне ўлады Манфрэда ўзбудзіла незадавальненне прыхільнікаў Конрадзіна ў Германіі і прымусіла Папу Урбан IV заключыць дамову з Карлам Анжуйскім, які ў 1266 годзе ўварваўся ў паўднёвую Італію. У бітве, якія адбыліся пры Бенэвента (26 лютага 1266 г.), немцы былі разбітыя; Манфрэд шукаў смерці і знайшоў яе. Яго ўдава і дзеці былі захопленыя і выдадзены Карлу Анжуйскаму; яго тры сына ўсё жыццё сваю правялі ў турме; дачка яго Беатрыс пасля 18-гадовага зняволення была выпушчаная з турмы ў абмен на Карла II, сына Карла I.

Зноскі

  1. Manfred // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Manfred I de Sicília // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. а б в г Kindred Britain
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. а б в г д Koller W. MANFREDI, re di Sicilia // Dizionario Biografico degli Italiani — 2007. — Vol. 68. Праверана 1 кастрычніка 2022.
  • Манфред // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
    • Cesare, «Storia di Manfredi» (Неап., 1837);
    • Munch, «König M.» (Штутг., 1840);
    • Riccio, «Alcuni studii storici intorno a Manfredi e Corradino» (Hean., 1850);
    • Schirrmacher, «Die letzten Hohenstaufen» (т. IV, 5 выд., Лпц., 1878);
    • Capasso, «Historia diplomatica regni Siciliae» (Неап., 1874).