Марафон (біятлон)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Марафо́н (таксама супермарафон) — від біятлоннай гонкі на 40 км у мужчын і 30 км у жанчын з васьмю агнявымі рубяжамі. Праводзіцца ў рамках Чэмпіянату Расіі па біятлоне з 2008 года і з'яўляецца адным з самых маладых відаў біятлонных спаборніцтваў.

Рэгламент гонкі[правіць | правіць зыходнік]

На сённяшні дзень адзіных правілаў правядзення гэтай гонкі пакуль няма. Так, на Чэмпіянаце Расіі 2008 года дыстанцыя марафону складала 27 км у мужчын[1] і 21,6 км у жанчын[2], а ў 2009 годзе — 34 км[3] і 25,5 км[4], адпаведна. Марафон праводзіцца з агульнага старту, спартсмены праходзяць 17 кругоў, даўжыня якіх залежыць ад агульнай даўжыні дыстанцыі. Першыя чатыры стрэльбы праводзяцца са становішча лежачы, астатнія чатыры — са становішча стоячы. Па праходжанні першага круга вядуць стральбу першыя 30 біятланістаў паводле старт-лісту (так як колькасць стралковых установак абмежавана колькасцю дадзеных), астатнія працягваюць гонку. Па праходжанні другога круга стральбу вядуць біятланісты, якія засталіся, а страляўшыя на першым крузе працягваюць гонку. Гэты цыкл паўтараецца на працягу ўсёй гонкі: першыя 30 спартсменаў старт-ліста страляюць пры праходжанні няцотных кругоў дыстанцыі, астатнія — па праходжанні цотных кругоў. Біятланісты займаюць месца на агнявых рубяжах у адпаведнасці з іх парадкавым нумарам. За кожны промах прадугледжана праходжанне штрафнога круга, роўнага 100 м. Першы спартсмен, які перасёк фінішную рысу, становіцца пераможцам марафону.

Зноскі