Суперспрынт
Суперспрынт (англ.: super sprint — бег на кароткія дыстанцыі) — від біятлоннай гонкі, якая складаецца з двух самастойных стартаў якія праводзяцца за адзін дзень: «Суперспрынт — кваліфікацыя» і «Суперспрынт — фінал».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гэта адзін з самых маладых відаў біятлонных спаборніцтваў. Адсюль суперспрынт пакуль не ўваходзіць у каляндар буйных міжнародных спаборніцтваў (такіх як Кубак свету ці Кубак IBU), і праводзіцца ў рамках лакальных спаборніцтваў (такіх як Чэмпіянат Расіі па біятлоне). Дэбют дысцыпліны суперспрынт у рамках спаборніцтваў Чэмпіяната Расіі адбыўся 18 сакавіка 2007 года ў Новасібірску[1]. Правілы суперспрынта вызначаны Міжнародным саюзам біятланістаў.[2] Аднак на практыцы яны могуць відазмяняцца.
Рэгламент гонкі
[правіць | правіць зыходнік]Суперспрынт — кваліфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Кваліфікацыя падобная на дысцыпліну Спрынт:
- Даўжыня дыстанцыі: мужчыны — 3,6 км (3 круга па 1,2 км); юніёры, юнакі, жанчыны, юніёркі, дзяўчыны — 2,4 км (3 х 0,8 км);
- Біятланісты стартуюць праз кожныя 15 секунд;
- 2 агнявыя рубяжы з палажэнняў: лежачы, стоячы. 3 круг — фініш;
- На кожнай стральбе — на 5 мішэняў 8 патронаў (5 у абойме плюс 3 дадатковых). Калі 8 патронамі біятланіст не здолеў закрыць 5 мішэняў — яго дыскваліфікуюць (здымаюць з гонкі);
- 30 лепшых выходзяць у Фінал.
Суперспрынт — фінал
[правіць | правіць зыходнік]Праз 1-2 гадзіны з моманту старту кваліфікацыі пачынаецца фінальная частка спаборніцтваў, якая падобная на дысцыпліну Мас-старт:
- Даўжыня дыстанцыі: мужчыны, юніёры — 6 км (5 кругоў па 1,2 км); юнакі, жанчыны, юніёркі, дзяўчыны — 4 км (5 х 0,8 км);
- 30 біятланістаў сыходзяць у гонку з мас-старту;
- 4 агнявыя рубяжы з палажэнняў: лежачы, лежачы, стоячы, стоячы. 5 круг — фініш;
- На кожнай стральбе — на 5 мішэняў 8 патронаў (5 у абойме плюс 3 дадатковых). Калі 8 патронамі біятланіст не здолеў закрыць 5 мішэняў — яго таксама дыскваліфікуюць;
- У рамках спаборніцтваў Чэмпіяната Расіі па біятлоне на стральбе дзейнічаюць іншыя правілы: на 5 мішэняў 5 патронаў. За промах — штрафны круг у 100 метраў (замест стандартных 150 метраў).
Пераможцам суперспрынта становіцца біятланіст, які зойме 1-е месца ў фінальнай частцы спаборніцтваў.
Зноскі
- ↑ Союз биатлонистов России — Дебют Суперспринта на Чемпионатах России Архівавана 29 кастрычніка 2017.
- ↑ ibu rules - FFS Архівавана 24 снежня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://www.sportsoyuznsk.ru/ Архівавана 26 ліпеня 2017. — Біятлон, даведка — Апісанне правілаў дысцыпліны «Суперспрынт»