Суперпасьют

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Суперпасьют (англ.: super pursuit — пераследванне на кароткай дыстанцыі) — від біятлоннай гонкі, якая складаецца, як і суперспрынт, з двух самастойных стартаў — кваліфікацыі і фінальных спаборніцтваў, якія праводзяцца ў адзін і той жа дзень. Аднак, правілы правядзення суперпасьюта адрозніваюцца ад правілаў правядзення суперспрынта. На сённяшні дзень суперпасьют праводзіцца толькі ў рамках Чэмпіянату Расіі па біятлоне, а ў каляндар найбуйнейшых міжнародных біятлонных спаборніцтваў пакуль не ўключаны. Гонкі, якія нагадваюць суперпасьют, праводзяцца ў рамках камерцыйных стартаў, напрыклад, Каляднай гонкі зорак біятлона.

Рэгламент гонкі[правіць | правіць зыходнік]

Кваліфікацыя падобная на класічную спрынтарскую гонку. Спартсмены стартуюць паасобна. Яны праходзяць дыстанцыю 4,5 км для мужчын і юніёраў (тры круга па 1,5 км), і 3,6 км для жанчын і юніёрак (тры круга па 1,2 км); страляюць двойчы — лежачы і стоячы. Для кожнай стральбы ў спартсмена ёсць абойма з 5 патронамі і 3 дадатковых патрона. Калі біятланіст, патраціўшы дадатковыя патроны, не закрые ўсе мішэні, то яго дыскваліфікуюць і не дапускаюць да фінальных спаборніцтваў. Па выніках кваліфікацыі фармуецца стартавы спіс удзельнікаў фінальных спаборніцтваў[1].

Фінальныя спаборніцтвы падобныя на класічны пасьют. Спартсмены стартуюць у адпаведнасці з вынікамі кваліфікацыі з тым адставаннем, якое ў іх было. Даўжыня дыстанцыі — 7,5 км , для мужчын і юніёраў (пяць кругоў па 1,5 км), і 6 км для жанчын і юніёрак (пяць кругоў па 1,2 км). Біятланісты чатыры разы заязджаюць на стрэльбішча дзе праводзяць спачатку дзве стральбы лежачы, а пасля дзве стральбы стоячы. Для кожнай стральбы ў спартсмена ёсць толькі 5 патронаў. За кожны промах прадугледжана праходжанне штрафнога круга, які складае 100 метраў. Пераможцам суперпасьюта лічыцца той біятланіст які першым прыедзе на фініш у фінальных спаборніцтвах[2].

Зноскі