Марбелья

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Марбелья
Marbella
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Harbor in Puerto Banus, Costa del Sol, Spain, Dec 2004 3.jpg
Краіна
Рэгіён
Раён
Абшчына
Каардынаты
Кіраўнік
Марыя Анхелес Мунняс Урыёль
Плошча
117 км²
Вышыня цэнтра
22 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
136 322 чалавек (2010)
Этнахаронім
Marbellí
marbellero o marbellense
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+34) 952
Паштовыя індэксы
29600
Афіцыйны сайт
Марбелья на карце Іспаніі
Марбелья (Іспанія)
Марбелья

Марбелья (ісп.: Marbella) — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі, знаходзіцца ў правінцыі Малага, што ў складзе аўтаномнае супольнасці Андалусія. Адлегласць ад сталіцы правінцыі — 59 км. Назва горада ўтварылася ад спалучэння словаў "ma + ar = mar" — шмат вады, і слова "balla/billa" — гара. Плошча — больш за 117 км². Насельніцтва — больш за 136 тыс. чалавек. Патронам горада лічыцца святы Бернабэ.

Марбелья пабудавана ў вельмі маляўнічай мясцовасці, горад расцягнуўся ўздоўж марскога ўзбярэжжа на 28 кіламетраў. Наяўнасць вялікай колькасці пляжаў зрабіла горад папулярным месцам адпачынку ў прыбярэжнай зоне іспанскага Міжземнамор’я — Коста-дель-Соль. У Марбельі ёсць чатыры порты. Адзін прызначаны для рыбалоўных суднаў, тры астатнія маюць спартыўнае прызначэнне — Каба-Міна, Пуэрта-Марбелья і Пуэрта-Банус. Апошні са згаданых партоў з'яўляецца найбуйнейшым у Міжземнамор’і.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да пачатку ХХ стагоддзя Марбелья была адною са шматлікіх тыповых рыбацкіх вёсак Іспанскага Міжземнамор'я. У 40-я гады ХХ стагоддзя тут пачалі набываць зямельныя ўладанні і нерухомасць еўрапейскія арыстакраты. Піянерамі турысцкага буму сталі маркіз Рыкарда Сарыяна і прынц Дон Альфонса дэ Гогенлаэне, якія не толькі займелі віллы на Коста-дэль-Соль, але і пачалі запрашаць да сябе сваіх сяброў. Неўзабаве дзякуючы мяккаму клімату і маляўнічым краявідам шмат якія арыстакраты набылі тут уладанні і пачалі ўзводзіць невялікія палацы пад летнія рэзідэнцыі. У пазнейшы час да арыстакратыі далучыліся прадстаўнікі дзелавых колаў, палітыкі, кіназоркі, а таксама заможныя англічане, немцы, а ў апошнія гады — багатыя расіяне.

Турысцкія месцы[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычны цэнтр Марбельі — Стары горад. Ён забудоўваўся ў часы арабскага панавання. Пра прысутнасць маўраў нагадвае крэпасць Алькасаба, збудаваная ў Х стагоддзі на падмурках колішніх рымскіх абарончых умацаванняў. У крэпасці захаваліся Каралеўская вежа і Вежа зладзеяў. Старая частка горада знаходзіцца ў добрым стане. Яе галоўнае месца - Апельсінавая плошча (Plaza de los Naranjos), на якой размешчаная капліца Эрміта-дэ-Санцьяга (Ermita de Santiago), узведзеная ў XV стагоддзі. Таксама на Апельсінавай плошчы знаходзяцца збудаваныя ў XVI стагоддзі Дом Карэхідора (каралеўскага намесніка) з прыгожаю аркадаю ў стылі мудахар (сінтэтычнае спалучэнне маўрытанскага, гатычнага і рэнесанснага мастацтва),будынак муніцыпалітэту і фантан.

Рэлігійны цэнтр Марбельі — размешчаная недалёка ад Апельсінавай плошчы плошча Іглесія. Тут знаходзіцца найбуйнейшы каталіцкі храм горада - царква Іглесія-дэ-Санта-Марыя-дэ-ла-Энкарнасьён (Iglesia de Santa Maria de La Encarnacion), узведзеная ў XVIІ стагоддзі. Таксама тут знаходзіцца невялікі храм XVI стагоддзя і адна з вежаў — напамін пра арабскую крэпасць ІХ стагоддзя.

Да цікавых месцаў належыць таксама ўпрыгожаная скульптурамі аўтарства Сальвадора Далі вуліца 'Avenida del Mar, музей гравюры, археалагічны музей.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Cярэднямесячная тэмпература, °C

студзень люты сакавік красавік май чэрвень люты жнівень верасень кастрычнік лістапад снежань
удзень +15 +15 +17 +19 +22 +26 +27 +28 +26 +22 +18 +16
уночы +6 +7 +9 +10 +12 +16 +19 +20 +18 +13 +11 +8
вада +15 +14 +16 +16 +18 +20 +23 +25 +23 +21 +18 +15

Дзякуючы таму, што над горадам дамінуе гара Ла-Конча, Марбелья мае ўнікальны мікраклімат: тэмпература паветра змяняецца без рэзкіх перападаў на працягу ўсяго года. Тут няма ані халоднае зімы, ані спякотнага лета. Сярэднегавадая тэмпература складае +19 °C, улетку даволі рэдка перавышае +27 °C, а ўзімку рэдка бывае ніжэй за -15 °C. Колькасць сонечных дзён на год — 320.

Гарады — партнёры Марбельі[правіць | правіць зыходнік]