Перайсці да зместу

Маргарыта Рыгораўна Махнёва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маргарыта Рыгораўна Махнёва
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Імя пры нараджэнні Маргарыта Рыгораўна Цішкевіч
Спецыялізацыя веславанне на байдарках і каноэ
Нарадзілася 13 лютага 1992(1992-02-13) (32 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 180 см
Вага 73 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маргарыта Рыгораўна Махнёва (нар. 13 лютага 1992, Хойнікі, Гомельская вобласць) — беларуская спартсменка (веславанне на байдарках), заслужаны майстар спорту Беларусі, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па веславанні на байдарках і каноэ ўстановы "Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту. Бронзавы прызёр ХХХІ Алімпійскіх гульняў (2016, Рыа-дэ-Жанэйра), чэмпіёнка (2015), сярэбраны (2019) і бронзавы прызёр (2013, 2014) чэмпіянатаў свету, чэмпіёнка (2014, 2015), сярэбраны (2016) і бронзавы (2013, 2016) прызёр чэмпіянатаў Еўропы, чэмпіёнка І Еўрапейскіх гульняў (2015, Баку), сярэбраны прызёр ІІ Еўрапейскіх гульняў (2019, Мінск).

Скончыла факультэт фізічнай культуры МДПУ імя І. П. Шамякіна (2013) [1].

11 студзеня 2022 года за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях 2021 года ў г. Токіа (Японія) была ўзнагароджана ордэнам Айчыны III ступені[2].

Зноскі

  • Беларусь на I Еўрапейскіх гульнях у Баку — 2015 = Belarus at the 1st European games in Baku — 2015: [даведнік / складальнікі: Н. Марыніна і інш.]. — Мінск, 2015. — С. 96.
  • Гребля на байдарках и каноэ в Республике Беларусь = Canoe sprint in the Republic of Belarus : [65 лет/ составители: В. В. Шантарович, К. В. Шарпило; перевод на английский: О. В. Бобрицкая]. — Минск,2016. — С. 123.
  • Наш спорт. — 2016. — № 9. — С. 15.