Марджары Бултан
Марджары Бултан | |
---|---|
Marjorie Boulton | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Strigo |
Дата нараджэння | 7 мая 1924[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 жніўня 2017[3][2] (93 гады) |
Грамадзянства | Велікабрытанія |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Мова твораў | эсперанта |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Ма́рджары Бултан (англ.: Marjori Boulton 7 мая 1924 — 30 жніўня 2017) — эсперантамоўная паэтэса, празаік і драматург, эсперантолаг; адна з найбольш выдатных прадстаўнікоў «англійскай школы» ў эсперантскай паэзіі [5]. Член Акадэміі эсперанта.
Нарадзілася 7 мая 1924 года, англічанка. Вучылася ў Оксфардскім універсітэце; мела доктарскую ступень па літаратуразнаўству[6]. Паводле прафесіі — выкладчык англійскай мовы і літаратуры. З 1949 года — эсперантыст. Аўтар больш чым за 20 кніг на эсперанта і англійскай мове[7].
Пяру Бултан належаць некалькі зборнікаў вершаў і паэм, зборнік тэаральных п’ес «Жанчына каля мяжы»[8] і шэраг празаічных твораў. Мяккі гумар, выразны гуманістычны кірунак вершаваных мініяцюр і паэм паэткі выдвігаюць яе ў шэраг найбольш таленавітых эсперантамоўных паэтаў[9].
Пасля апублікавання вершаў Бултан у эсперанцкай перыёдыке паследваў яе дэбютны паэтычны зборнік «Кантральта»[10], які быў выдадзены ў 1955 годзе. Падчас напісання твораў, якія ўвайшлі ў гэты зборнік, паэтэса натхнялася багатым вопытам настаўніка і падарожніка (яна ўдзельнічала, ў прыватнасці, у працы шматлікіх эсперантскіх кангрэсаў)[11].
Ад зборніка да зборніка тэматыка паэтычных твораў М. Бултан становіцца ўсё больш разнастайнай. Калі ў яе зборніке «Часціцы» [12], былі — пераважна — адлюстраваны трывожыўшыя чалавека XX стагоддзя праблемы, то зборнік «сто вясёлых песняў»[13] складаецца з вершаваных мініяцюр, якія адлюстроўваюць светлыя бакі жыцця і адрозніваюцца тонкім гумарам[11].
Улюблёны вершаваны памер паэткі — пяцістопны ямб. У сваіх паэтычных творах яна актыўна карыстаецца дзісананаснымі рыфмамі, нанізваючы іх цэлымі гронкамі: lumo — amo — komprenemo, mondo — grundo — legendo і г. д.[14].
У кнігу «Жанчына каля мяжы»[15] увайшлі аднаактныя п’есы пазнастайнага зместа — лірычныя і трагічныя, дыдактычныя і фантастычныя. Поспехам карысталася драма М. Бултан «Быць ці не быць» эспер.: Esti aŭ ne esti, у якой апавядаецца аб жахлівых наступствах вайны з прымяненнем атамнай зброі і якая была пастаўлена Венгерскім эсперанта-тэатрам[11].
У 1960 годзе М. Бултан апублікавала на англійскай мове «Біяграфію Заменгофа», дзе былі прыведзены раней невядомыя дакументы аб жыцці заснавальніка эсперанта. У 1962 годзе гэтая кніга была выдадзена[16] у перакладзе на эсперанта[11]; гісторыкі эсперанта-руха адносяць яе да лепшых з існуючых біяграфій Л. Л. Заменгофа[17].
Асноўныя творы[правіць | правіць зыходнік]
- Boulton M. Kontralte. — La Laguna, 1955.
- Boulton. Kontralte. — Chorleĵood, 1957.
- Boulton M. Eroj. — La Laguna: Stafeto, 1959.
- Boulton M. Virino ĉe landlimo. — 1959.
- Boulton M. Zamenhof, aŭtoro deEeperanto. — La Laguna: Stafeto, 1962.
- Boulton M. Dekdu piedetoj. — 1964.
- Boulton M. Okuloj. — La Laguna: Stafeto, 1967.
- Boulton M.&nbsb;. Ne nur leteroj al plum-amikoj.
Зноскі
- ↑ Marjorie Boulton // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Marjorie Boulton // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ↑ edukado.net — 2001. Праверана 31 жніўня 2017.
- ↑ Marjorie Boulton, Esperanto expert and poet – obituary / C. Evans — London, Thailand: 2017. — ed. size: 622719 — ISSN 0307-1235; 0307-269X; 1477-3805
- ↑ Токарев, 1991, с. 159
- ↑ Marjori Boulton. A brief biografy
- ↑ Королевич, 1989, с. 171
- ↑ Boulton M. Virino ĉe landlimo, 1959
- ↑ Токарев, 1991, с. 159-160
- ↑ Boulton M. Kontralte, 1955
- ↑ 11,0 11,1 11,2 11,3 Королевич, 1989, с. 172
- ↑ Boulton. M. Eroj, 1959
- ↑ Boulton M. Cent ĝojkantoj, 1957
- ↑ Токарев, 1991, с. 160-161
- ↑ Boulton M. Virino ĉe landlimo, 1959
- ↑ Boulton M. Zamenhof, aŭtoro de Esperanto, 1962
- ↑ Токарев, 1991, с. 160
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Королевич А. И. Книга об эсперанто. — Киев: Навукова думка, 1989. — 256 с. — ISBN 5-12-000985-9..
- Токарев Б. В. Об эсперантской поэзии // Проблемы международного вспомогательного языка. — М.: Наука, 1991. — 263 с. — ISBN 5-02-016810-6.. — С. 143—161.
- Нарадзіліся 7 мая
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Англіі
- Памерлі 30 жніўня
- Памерлі ў 2017 годзе
- Асобы
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Вялікабрытаніі
- Паэты XX стагоддзя
- Паэты XXI стагоддзя
- Паэты на эсперанта
- Драматургі паводле алфавіта
- Драматургі XX стагоддзя
- Драматургі XXI стагоддзя
- Драматургі Вялікабрытаніі
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменніцы Вялікабрытаніі
- Пісьменніцы XX стагоддзя
- Пісьменніцы XXI стагоддзя
- Эсперантысты
- Эсперантолагі
- Пісьменнікі на эсперанта
- Драматургі на эсперанта
- Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
- Паэтэсы