Марскія качачкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марскія качачкі

Lepas anatifera
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lepadomorpha Pilsbry, 1916

Сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  89435
NCBI  629285
EOL  2630896
FW  302269

Марскія ка́чачкі (Lepadomorpha) — падатрад вусаногіх ракападобных.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела да 6 см, укрыта пяццю-шасцю даволі тонкімі вапністымі пласцінкамі. Ракавіна авальная, злёгку закругленая. Афарбоўка разнастайная. Цела знаходзіцца ў ракавіне спіной уніз. Пярэдняя частка галавы ператворана ў падоўжаную (да 75 см) голую або лускаватую сцяблінку, якой жывёлы прымацоўваюцца да субстрату. На канцы яе маюцца астаткі антэнул. На задняй частцы галавы размешчаны звернуты ўверх рот на канцы ротавай сцяблінкі. На брушным баку груднога аддзела шэсць пар грудных канцавін з доўгімі шчацінкамі. Адразу за апошняй парай ножак знаходзіцца кароткае рэдукаванае брушка. Мускулы забяспечваюць змканне створак ракавіны, з якой высоўваюцца час ад часу доўгія грудныя ножкі.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны пераважна ў трапічных морах, трапляюцца да глыбіні 8 км. Жывуць на дне, прымацоўваюцца да скал, камянёў або прадметаў ці жывёл (кігы, чарапахі і інш.), некаторыя ўтвараюць своеасаблівы паплавок і трымаюцца пад паверхняй вады.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Кормяцца пераважна планктонам, водарасцямі, адфільтроўваюць іх з дапамогай двухгалінастых ножак.

Гермафрадыты і раздзельнаполыя.

Лічынкі вядуць пелагічны спосаб жыцця, пакуль не знойдуць субстрат у верхніх слаях вады, да якога яны маглі б прымацавацца. Тады яны ствараюць вапнавую ракавіну. Часам канцэнтрацыя Lepadomorpha на паверхні настолькі вялікая, што яны не могуць расці ў шырыню. Тады яны становяцца доўгімі і тонкімі, як вялікі аловак.

Сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Вылучаюць тры сямействы[1]:

Промысел і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя ядомыя.

Зноскі

  1. Martin J. W., Davis G. E. An Updated Classification of the Recent Crustacea. — Los Angeles, California: Natural History Museum of Los Angeles County, 2001. — P. 59. — 124 p. — (Science Series, № 39). — ISBN 1-891276-27-1. Архівавана 29 снежня 2009.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Нагорская Л. Марскія качачкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Круглова О. Ю. Класс Crustacea — Ракообразные: метод. рекомендации. В 2 ч. Ч. 1. Низшие ракообразные. — Минск: БГУ, 2014. — 41 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]