Маруна прамастаячая
Маруна прамастаячая | ||||||||||||||
![]() | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Galium album | ||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||
Galium erectum Huds.
| ||||||||||||||
|
Маруна прамастаячая[3][4] (Galium album) — від раслін сямейства Марэнавыя (Rubiaceae), распаўсюджаны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, Судане.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовая трава даўжынёй 30-100 см. Сцябло узыходзячае, галінастае, 4-вугольнае, вузлы апухлыя, голыя. Лісце: звычайна 6-8 ў коле, сядзячае; ліставыя пласціны ад ланцэтных да лінейна доўгіх, найшырэйшыя на кончыку, 10-30 × 1.5—5 мм[5][4].
Суквецце — шырокая, досыць няшчыльная мяцёлка. Вяночак колападобны, ад белай да жаўтлява-белай афарбоўкі, 4-пялёсткавы. Чашачка адсутнічае. Тычынак 4. Плод 2-часткавы, голы, амаль бліскучы, чырванавата-карычневы схізакарп; карпелі даволі сферычныя, 1 мм шырынёй[5][4].
Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]
Распаўсюджаны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, Судане[6].
Ва Украіне расце на сухіх лугах, па ўзлесках, каля дарог — на ўсёй тэрыторыі[4].
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
-
Сцябло і лісце
-
Кветка
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Galium erectum Huds.
- ↑ а б в г Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 262. (руск.) (укр.)
- ↑ а б luontoportti.com . (англ.)
- ↑ plantsoftheworldonline.org . (англ.)