Марцэлі Косман
Марцэлі Косман | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 мая 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 снежня 2023 (83 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя[2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Узнагароды |
Марцэлі Косман (лац.: Marceli Kosman; 8 мая 1940, Ізбіца Куяўска, цяпер Куяўска-Паморскага ваяводства, Польшча — 29 снежня 2023[3]) — польскі гісторык. Доктар габілітаваны (1971), прафесар (1988).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Пазнаньскі ўніверсітэт. 3 1967 года ва ўніверсітэце гісторыі Польскай АН у Познані, з 1976 — дырэктар Курніцкай бібліятэкі Польскай АН, у 1983—1993 — загадчык кафедры гісторыі Усходняй Еўропы Вышэйшай педагагічнай школы ў Аполі (цяпер Апольскі ўніверсітэт), з 1987 — загадчык аддзела журналістыкі Інстытута паліталогіі і журналістыкі Пазнаньскага ўніверсітэта.
Аўтар прац па гісторыі культуры новага часу, царквы ў ВКЛ, дыпламатыі, гісторыі Беларусі і Літвы, у т.л.: «Рэфармацыя і контррэфармацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім у святле канфесійнай прапаганды» (1973), «Гісторыя Беларусі» (1979), «Арол і Пагоня» (1992), «Могілкі даўняй Вільні» (1994).
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Na tropach bohaterów «Trylogii» (1966)
- Wielki książę Witold (1967)
- Władysław Jagiełło (1968)
- Królowa Bona (1971)
- Historia Białorusi (1979)
- Zmierzch Perunka, czyli ostatni poganie nad Bałtykiem (1981)
- Orzeł i Pogoń. Z dziejów polsko-litewskich XIV—XX w. (1992)
- Od chrztu do chrystianizacji. Polska — Ruś — Litwa (1992)
- Na tropach bohaterów «Krzyżaków» (1995)
- Na tropach bohaterów «Quo vadis» (1998)
- Wojciech Jaruzelski wobec wyzwań swoich czasów. O kulturze politycznej w Polsce przełomu tysiącleci (2003)
- Dějiny Polska (2011)
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France Record #12172451j // BnF catalogue général — Paris: BnF. Праверана 26 сакавіка 2017.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ UAM, Administrator strony. Zmarł prof. Marceli Kosman - Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu (польск.). amu.edu.pl (29 снежня 2023). Праверана 30 снежня 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Косман // БЭ ў 18 т. Т. 8. — Мн.: БелЭн, 1999.